Дзяржавы-падпісанты Жэнеўскай канвенцыі і сябры Еўрапейскага саюза (ЕС) абавязаны прадастаўляць міжнародную абарону (палітычны прытулак) тым асобам, якія не атрымліваюць абароны ў краіне свайго грамадзянства або пастаяннага пражывання.
Заканадаўства
Атрыманне статусу бежанца ў кожнай краіне рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам, якое адпавядае міжнародным стандартам і абавязкам, узятым на сябе краінай.
Гэтыя прававыя акты забяспечваюць выкананне правоў чалавека і абарону асоб, якія шукаюць прытулак, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
Падача прашэння аб міжнароднай абароне
Аб міжнароднай абароне можа прасіць іншаземец або асоба без грамадзянства, якая лічыць, што ў сваёй роднай краіне яна сістэматычна пераследуецца праз сваіх палітычных перакананняў або праз сваёй рэлігійнай, расавай, нацыянальнай або этнічнай прыналежнасці.
Аб міжнароднай абароне можа прасіць таксама асоба, якая лічыць, што пры вяртанні ў родную краіну яе жыццё або свабода былі б пад пагрозай, альбо яна магла б быць падвергнутая катаванням, бесчалавечнаму абыходжанню або пакаранню.
Статус бежанца
Статус можа быць прызнаны асобе, якая абгрунтавана і верагодна пакажа, што ў роднай краіне яна знаходзіцца пад пагрозай праз прыналежнасці да пэўнай расы, нацыянальнасці або этнічнай групы, палітычных або рэлігійных перакананняў.
Субсідыйная абарона
Субсідыйная абарона можа быць прадастаўлена асобе, якая не адпавядае ўмовам для атрымання статусу бежанца, але абгрунтавана і верагодна пакажа, што пры вяртанні ў родную краіну ёй будзе нанесена сур'ёзная шкода (смяротнае пакаранне, катаванні, бесчалавечнае або прыніжальнае абыходжанне).
Таксама прызнаецца субсідыйная абарона праз сур'ёзнай і індывідуальнай пагрозы жыццю або свабодзе заяўніка праз самавольнага гвалту ў сітуацыях міжнароднага або ўнутранага ўзброенага канфлікту ў краіне паходжання.
Плюсы і абмежаванні
Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?
Па гэтай спасылцы вы знойдзеце спіс дакументаў ад міжнародных арганізацыяў, а таксама ад беларускіх праваабаронцаў.
Падача прашэння
Іншаземец павінен у самыя кароткія тэрміны пасля ўезду ў краіну ў памежную службу, паліцыю, любы дзяржаўны орган або цэнтар бежанцаў падаць прашэнне аб міжнароднай абароне. Паліцыя падчас спецыяльнай працэдуры вызначае яго асобу і шлях прыбыцця у краіну, пасля чаго перадае яго адпаведным органам у прытулку, дзе іншаземец падае прашэнне аб міжнароднай абароне.
Іншаземец перад падачай прашэння аб міжнароднай абароне атрымлівае адпаведную інфармацыю аб працэдуры і правах на мове, якую ён разумее. Падача прашэння аб міжнароднай абароне таксама адбываецца ў прысутнасці перакладчыка.
Інтэрв'ю
Падчас інтэрвью з супрацоўнікаў міграцыйнай службы ў прысутнасці перакладчыка высвятляюцца ўсе абставіны пераследу, разглядаюцца доказы. Рэкамендуем падрыхтаваць і раздрукаваць на англійской мове ці мове краіны сваю гісторыю і доказы пераследу: пратаколы, пагрозы, згадкі ў медыя, аналагічныя выпадкі.
Разгляд заявы
Міграцыйная служба разглядае заяву на прадастаўленне прытулку. Гэты працэс уключае праверку ўсіх прадстаўленых дакументаў і довадаў заяўніка. Магчымыя дадатковыя інтэрв’ю для ўдакладнення дэталяў.
Пакуль заява разглядаецца, заяўнік можа быць размешчаны ў прыёмным цэнтры для бежанцаў. Тут прадастаўляюцца асноўныя паслугі, такія як пражыванне, харчаванне і медыцынская дапамога.
Атрыманне статусу
Па выніках разгляду заявы міграцыйная служба прымае рашэнне аб прадастаўленні або адмове ў прытулку, пра што паведамляе заяўніку.
У выпадку адмовы ў прадастаўленні прытулку заяўнік мае права падаць апеляцыю. Апеляцыя разглядаецца судом, і ў працэсе яе разгляду заяўнік можа заставацца ў краіне.
У выпадку станоўчага рашэння заяўнік атрымлівае статус бежанца або іншы від міжнароднай абароны (напрыклад, субсідыйную абарону). З гэтым статусам прадастаўляюцца пэўныя правы: на пражыванне, працу і сацыяльныя паслугі.
Інтэграцыя
Пасля атрымання статусу пачынаецца працэс інтэграцыі ў грамадства. Заяўнік можа ўдзельнічаць у праграмах інтэграцыі, якія ўключаюць моўныя курсы, прафесійнае навучанне і дапамогу ў працаўладкаванні.
Важныя заўвагі
Гэты алгарытм абагульнены і можа вар'іравацца ў залежнасці ад канкрэтных абставін заяўніка. Важна сачыць за актуальнай інфармацыяй на афіцыйных сайтах міграцыйнай службы краіны, дзе вы просіце абароны, і міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі прытулку.
Глядзіце асаблівасці атрымання сатуса бежанца ў розных краінах.
Дублінская праверка
Дублінская праверка праводзіцца, калі чалавек падае заяву на прадастаўленне міжнароднай абароны ў адной з краін Еўрапейскага Саюза (ЕС). Мэта праверкі — вызначыць, якая краіна ЕС нясе адказнасць за разгляд гэтай заявы. Гэта дапамагае прадухіліць падвойныя або шматразовыя заяўкі ў розных краінах ЕС і забяспечвае ўзаемную каардынацыю паміж краінамі-ўдзельніцамі.
Праверка грунтуецца на аналізе заявы, пасведчання асобы, праверкі адбіткаў пальцаў праз сістэму Euradac, інфармацыі ад іншых дзяржаў. Праверка можа быць запушчана, калі падчас разгляду заявы выяўляецца, што заяўнік ужо быў зарэгістраваны ў іншай краіне ЕС або ёсць іншыя даныя, якія ўказваюць на тое, што іншая краіна можа быць адказнай за разгляд заявы.
Крытэры для вызначэння адказнасці ў межах Дублінскага рэгламенту (Дублін III) уключаюць:
Пасля збору інфармацыі і правядзення аналізу, адказная краіна вызначаецца і абвяшчаецца заяўніку. Калі вызначаецца, што іншая краіна ЕС нясе адказнасць, пачынаецца працэс перадачы заяўніка ў гэтую краіну. Асноўныя крокі:
1. Інфармаванне заяўніка: Заяўніка інфармуюць аб прынятым рашэнні і аб планаванай перадачы ў адказную краіну. Ён таксама мае права на апеляцыю або перагляд рашэння ў пэўны тэрмін.
2. Запыт на перадачу: Краіна, дзе была пададзена заява, афіцыйна накіроўвае запыт на перадачу заяўніка ў адказную краіну. Гэта ўключае адпраўку ўсіх неабходных дакументаў і інфармацыі.
3. Адказ адказнай краіны: Адказная краіна павінна адказаць на запыт на перадачу на працягу пэўнага тэрміну (звычайна 2 месяцы). Калі адказная краіна пагаджаецца, перадача можа быць арганізавана. Калі адказная краіна адхіляе запыт, краіна, дзе была пададзена заява, можа паспрабаваць аспрэчыць гэтае рашэнне або прыняць на сябе адказнасць за разгляд заявы.
4. Падрыхтоўка да перадачы: Калі адказная краіна пагадзілася прыняць заяўніка, пачынаецца падрыхтоўка да перадачы. Гэта можа ўключаць арганізацыю транспарту і суправаджэння заяўніка, калі гэта неабходна. Заўсёды ўлічваюцца інтарэсы і бяспека заяўніка, асабліва калі гэта непаўналетні або ўразлівая асоба.
5. Перадача заяўніка: Заяўнік перадаецца ў адказную краіну. Гэта павінна адбыцца на працягу шасці месяцаў пасля прыняцця адказнай краінай запыту на перадачу. Калі перадача не ажыццяўляецца на працягу гэтага тэрміну, адказнасць можа вярнуцца да першапачатковай краіны.
Пасля таго, як заяўнік прыбывае ў адказную краіну, гэтая краіна становіцца адказнай за разгляд яго заявы аб міжнароднай абароне. Працэдура разгляду заявы працягваецца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нормамі ЕС.
Асноўным дакументам, які рэгулюе Дублінскую працэдуру, з'яўляецца Рэгламент (ЕС) № 604/2013 Еўрапейскага Парламента і Савета ад 26 чэрвеня 2013 года, таксама вядомы як Дублін III.
Заканадаўчы тэкст ратыфікаваны 31 краінай: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя.
Калі ласка, азнаёмцеся з агульнай інфармацыяй пра міжнародную абарону і стандартнай працэдурай яе атрымання.
Атрыманне міжнароднай абароны ў Аўстрыі
Падача заявы. Заява на міжнародную абарону падаецца ў любым паліцэйскім участку/офісе. Падчас працэдуры будуць знятыя адбіткі пальцаў, і ўлады правераць, ці не падаваў чалавек раней заявы на прытулак у межах Еўрапейскага Саюза, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі або Швейцарыі. Гэта робіцца, каб высветліць адказнасць Аўстрыі за разгляд заявы. Заяўнікаў даглядаюць, здымаюць паказанні, праводзіцца першае апытанне супрацоўнікамі паліцыі. Федэральнае бюро па міграцыі (https://www.bfa.gv.at/) робіць прагнознае рашэнне, у адпаведнасці з якім заяўніка накіроўваюць у цэнтр першаснага прыёму або цэнтр размеркавання.
Разгляд справы. Пасля падачы заявы заяўнік атрымлівае фактычную абарону ад дэпартацыі. Пачынаецца працэдура прыёму, якая ўключае ўстанаўленне асобы, разгляд заявы і акалічнасцяў, заява перадаецца ў рэгіянальную дырэкцыю BFA.
Правы: Суіскальнікі статуса ўцекача, якія не маюць сродкаў на існаванне, могуць жыць у шэлтэры, дзе будзе прадастаўленая асноўная медыцынская дапамога, харчаванне, кішэнныя грошы (30 еўра на месяц). Іншай матэрыяльнай дапамогі няма.
Абмежаванні: Нельга змяняць правінцыю пражывання падчас працэдуры і пакідаць Аўстрыю. Могуць быць інструкцыі аб абавязковым пражыванні ў цэнтрах размеркавання. Падчас падачы заявы нельга працаваць, атрымаўшы статус суіскальніка – можна працаваць абмежаваную колькасць гадзін і па абмежаваных спецыяльнасцях.
Тэрмін разгляду справы: ад 1 да 5 гадоў. Няма паняцця тэрміну разгляду – патрабуюць данесці дакументы і працягваюць тэрмін.
Рашэнне. Пасля прыняцця рашэння BFA прадастаўляецца рашэнне на нямецкай і зразумелай суіскальніку мове. Абскарджванне падаецца ў Федэральны адміністрацыйны суд могуць прадстаўляць юрыдычныя кансультанты або адвакат за свой кошт.
Ёсць станоўчыя кейсы надання статусу беларусам у Аўстрыі. Але ёсць і адмовы, якія зараз абскарджваюцца. Важна памятаць, што калі ў суіскальніка ўжо ёсць дазвол на жыхарства ў Аўстрыі, ён анулюецца ў момант надання статуса ўцекача.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Аўстрыі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі ў Аўстрыі: austria@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Балгарыі
Падача заявы. Запытаць прытулак у Балгарыі вы можаце ў любым дзяржаўным органе, у памежнай паліцыі ці ў Дзяржаўным агенцтве па справах уцякачоў. З моманту, калі вы просіце міжнародную абарону, вы не можаце быць дэпартаванымі.
Інтэрв'ю. У лагеры Агенцтва па справах бежанцаў вас афіцыйна зарэгіструюць як замежніка, які шукае прытулку, возьмуць адбіткі пальцаў, сфатаграфуюць, правядуць медыцынскі агляд, збяруць асабістыя дадзеныя аб вас і вашай сям'і. Усе вашыя дакументы будуць забраны і захаваны ў Агенцтве да завяршэння працэдуры прытулку. Пасля рэгістрацыі з вамі правядуць гутарку з дапамогай перакладчыка, выдадуць даведку з указаннем даты і часу атрымання часовага дакумента на пражыванне ў Балгарыі, які называецца «рэгістрацыйная карта».
Разгляд справы. Падчас разгляду справы вам забараняецца пакідаць Балгарыю, а часам і рэгіён, дзе разглядаецца ваша справа. Вы можаце атрымаць права на працу на працягу 3 месяцаў пасля рэгістрацыі. Вы маеце права на размяшчэнне ў лагеры Агенцтва па справах бежанцаў, харчаванне, асноўную медыцынскую дапамогу. Сем'і маюць права патрабаваць, каб іх размясцілі разам. Асобы з асаблівымі патрэбамі, напрыклад цяжарныя жанчыны, дзеці без суправаджэння, шматдзетныя сем'і, людзі з хранічнымі захворваннямі, маюць права на атрыманне дадатковай сацыяльнай дапамогі. Для гэтага трэба звярнуцца па дапамогу да супрацоўнікаў Агенцтва ў лагеры, а таксама да арганізацый Балгарскага Чырвонага Крыжа (БЧК) або Савета жанчын-бежанцаў.
Рашэнне. Інтэрв'юер павінен прыняць рашэнне па вашай справе на працягу 3 месяцаў з моманту вашай рэгістрацыі, але на практыцы справы могуць разглядацца больш за 3 гады. Са статусам бежанца ці гуманітарным статусам беспрацоўны можа атрымаць аднаразовую (да 1512 леваў) ці штомесячную (пры ўмове 40 гадзін грамадскай працы на месяц) сацыяльную дапамогу. Пакуль не вядома пра ніводны выпадак атрымання прытулку беларусамі пасля 2020 года. З 14 запытаў 5 атрымалі адмову, 3 спынілі вытворчасць і 5 разглядаецца.
Карысная інфармацыя:
Па матэрыялах UNHCR
Атрыманне міжнароднай абароны ў Бельгіі
1. Падача заявы. На мяжы заяву неабходна падаць асабіста ў органы памежнага кантролю. На тэрыторыі Бельгіі - у Міграцыйны Офіс (Immigration office) па адрасе Boulevard Pacheco/Pachecolaan (Cube).
2. Рэгістрацыя заявы. Падчас рэгістрацыі Міграцыйны Офіс высвятляе асобу заяўніка (прозвішча, імя, дата нараджэння, месца нараджэння, нацыянальнасць) на паставе дакументаў ці заявы. Супрацоўнік высвятляе, як доўга заяўнік знаходзіўся ў Бельгіі, ці ёсць у яго ўжо адрас пражывання ў Бельгіі і ці патрэбна яму жыллё, ці патрэбен перакладчык, ці адносіцца заяўнік да ўразлівых груп. Пасля рэгістрацыі заяўкі супрацоўнік бярэ ў заяўніка фота і адбіткі пальцаў, і выдае сертыфікат аб прадстаўленні (certificate of presentation). Заяўнік можа атрымаць матэрыяльную дапамогу ад Fedasil - федэральнага агенцтва па ўцекачах.
3. Інтэрв’ю. Кожны заяўнік на міжнародную абарону запрашаецца на гутарку ў Міграцыйны офіс як мага хутчэй пасля падачы заявы, па магчымасці сумоўе адбудзецца ў той жа дзень. Падчас інтэрв'ю, пры патрэбе з дапамогай перакладчыка, высвятляюцца асабістыя абставіны, прадстаўляюцца доказы пераследу. Адна з мэтаў інтэрв'ю - высветліць, ці адказная Бельгія за вашую заяву, ці вы будзеце разглядацца па Дублінскай працэдуры.
Падрабязней пра працэдуру інтэрв’ю.
4. Рашэнне. Пасля атрымання статуса бежанца вы атрымаеце адпаведнае пасведчанне, а таксама абавязаны звярнуцца ў муніцыпалітэт па месцы жыхарства з просьбай унесці змены ў нацыянальны рэестр і выдаць карту А, якая дзейнічае на працягу 5 гадоў. Уладальнікі статусу дадатковай абароны атрымліваюць карту на 1 год з правам падаўжэння і атрымання пастаяннага дазволу на жыхарства (карта В) пасля 5 гадоў. Калі хадайніцтва аб міжнароднай абароне адхілена, Іміграцыйны офіс у прынцыпе выдае загад пакінуць тэрыторыю (дадатак 13), а муніцыпалітэт адклікае пасведчанне аб рэгістрацыі.
5. Карысная інфармацыя:
Па матэрыялах Imigracion office
Атрыманне міжнароднай абароны ў Вялікабрытаніі
1. Падача заявы: Запытаць прытулак можна падчас працэдуры “адбору” (screening), дзе вас сфатаграфуюць, здымуць адбіткі пальцаў, выясняць, хто вы і адкуль. Вы можаце звярнуцца да памежніка пры ўездзе ў краіну. Калі вы знаходзіцеся ў Вялікабрытаніі - вы павінны патэлефанаваць у аддзяленне прыёму прытулку па нумары 0300 123 4193 і адказаць на пытанні пра вас і вашу сям’ю, ці трэба вам дапамога з жыллём, даць свой адрас. Вам прызначаць час рэгістрацыі вашай заявы, куды трэба будзе прыйсці ўсёй сям’ёй і прынесці дакументы (пашпарт і іншыя асабістыя дакументы, пацверджанне аб пражыванні па адрасе, доказы пераследу).
2. Анкета і інтэрв’ю: Пасля праверкі Міністэрства ўнутраных спраў разгледзіць вашу справу і вырашыць, ці можа яна быць разгледжана ў Вялікабрытаніі, ці будзе распачата Дублінская працэдура. Вам будзе адпраўлена рэгістрацыйная картка прытулку (ARC) на ваш адрас у Вялікабрытаніі. Вы можаце выкарыстоўваць яе для пацверджання асобы, атрымання дазволу на працу, медыцынскіх або адукацыйных паслуг. Вам могуць таксама даслаць анкету аб прытулку, якую трэба запоўніць і вярнуць на адрас і ў тэрмін, пазначаны ў анкеце. Паведаміць аб змене кантактных дадзеных можна праз анлайн-форму.
Калі ваша справа можа быць разгледжана ў Вялікабрытаніі, яе перададуць супрацоўніку, які прызначыць інтэрв’ю, дзе вы распавядзеце пра вашыя абставіны і абгрунтуеце неабходнасць прытулку. Вам трэба будзе рэгулярна наведваць сустрэчы з супрацоўнікам (Reporting events), на якія трэба браць ARC з сабой. Паведаміце супрацоўніку, калі ў вас ёсць асаблівыя патрэбы, напрыклад, інваліднасць або неабходнасць у медыкаментах.
3. Разгляд справы: Тэрмін разгляду справы па законе складаюць ад 6 да 12 месяцаў, але на практыцы могуць заняць некалькі год (ёсць кейсы разгляду 5-7 гадоў). Па статыстыцы, у Вялікабрытаніі каля 50% кейсаў даюць прытулак. Пасля 12 месяцаў вы можаце падаць заяву на атрыманне дазволу на працу (work permit), які дазваляе працаваць у абмежаванай колькасці сектароў - сельская гаспадарка, дагляд - дзе не хапае працоўных. Падчас разгляду справы вы маеце права на падтрымку: жыллё, матэрыяльнае забеспячэнне, адукацыю для дзяцей, медычную дапамогу. Жыллё прадастаўляецца ў спецыяльных цэнтрах ці лагерах, у гатэлях, у прыватным сектары. Фінансавая падтрымка для забеспячэння асноўных жыццёвых патрэбаў складае каля 40 фунтаў на тыдзень. Дзеці ўцекачоў маюць права на адукацыю ў дзяржаўных школах, а дарослыя - на вывучэнне мовы. Вы маеце права на бясплатную юрыдычную дапамогу для падрыхтоўкі і падачы сваёй заявы, хоць у рэчаіснасці можа быць цяжка знайсці адваката праз вялікаю колькасць запытаў.
4. Рашэнне: Па выніках разгляду справы вы атрымаеце статус бежанца ці гуманітарную абарону (калі не адпавядаеце патрабаванням для статусу бежанца, але не можаце вярнуцца ў сваю краіну), а таксама дазвол на знаходжанне ў Вялікабрытаніі мінімум на 5 гадоў і зможаце падаць заяўку на крэдыт для інтэграцыі бежанцаў. Калі вы ўключылі партнёра або дзяцей да 18 гадоў у сваю заяўку як утрыманцаў, яны атрымаюць дазвол на знаходжанне на 5 гадоў. Утрыманцы не атрымліваюць статус бежанца або гуманітарную абарону, калі не падаюць уласную заяву аб прытулку. У выпадку адмовы вы можаце абскардзіць рашэнне ці абавязаны пакінуць краіну.
5. Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Вялікабрытаніі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: uk@belarusabroad
Калі ласка, азнаёмцеся з агульнай інфармацыяй аб міжнароднай ахове і стандартнай працэдуры яе атрымання.
Атрыманне міжнароднай абароны ў Германіі
Рэгістрацыя. Па міжнародную абарону можна звярнуцца ў памежную службу, паліцыю, іміграцыйную службу, цэнтр прыбыцця або цэнтр першаснага прыёму бежанцаў. У пункце пырёма вас паставяць на ўлік, сфатаграфуюць, здымуць адбіткі пальцаў, запытаюць ваша імя, дату нараджэння, краіну паходжання і маршрут вашага падарожжа. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце так званы “доказ прыбыцця” Ankunftsnachweis, які дае вам права знаходзіцца ў краіне.
Просьбітам статуса можа быць прадстаўлена месца ў цэнтры прытулку, якое размяркоўваецца камп'ютэрнай сістэмай EASY. У цэнтру прытулку вы атрымаеце ежу і напоі, адзенне і абутак, сродкі гігіены, прадметы побыту, кішэнныя грошы.
Падача заявы і суразмоўе. Пасля правядзення праверкі па Дублінскай працэдуры падаецца хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ў Федэральнае ведамства па справах міграцыі і бежанцаў (BAMF). Падчас суразмоўя, якое часам прыходзіцца чакаць больш за год, вас запытаюць пра акалічнасці справы, доказы пераследу ды інш. Пасля падачы заявы аб прадастаўленні прытулку, вы атрымаеце Aufenthaltsgestattung.
Правы і абмежаванні. Пры наяўнасці віда на жыхарства Германіі можна падацца на пісьмовы прытулак. Тады пашпарт звычайна не забіраюць, размеркавання ў інтэрнат няма і можна працаваць у межах свайго віду на жыхарства і самога сябе фінансаваць.
Падчаз звычайнага працэсу пашпарт забіраюць, выхад на рынак працы абмежаваны (з дазволам Упраўлення па справах замежнікаў) і фрылансерская дзейнасць забароненая. Дазвол на працу даецца прыкладна праз 6 месяцаў чакання.
У заяўнікаў на прытулак ёсць доступ да дапамогі, наведвання інтэграцыйных курсаў і да абмежаванай медыцынскай страхоўкі, а таксама яны абавязаны пражываць у інтэрнаце (ёсць выключэнні).
Рашэнне. Праз некалькі месяцаў пасля інтэрв'ю вы атрымаеце ліст ад BAMF, у якім паведамляецца аб рашэнні BAMF па вашай заяве аб прадастаўленні прытулку. Срок атрымання прытулку ў Германіі ад 6 месяцаў да 2,5 год. Станоўчае рашэнне залежыць ад наяўнасці доказаў пераследу, удзел у маршах і каментары ў інтэрнэце могуць быць палічаны недастатковымі.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Германіі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: germany@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Грэцыі
1. Падача заявы. Вы можаце падаць першапачатковую заяву ў цэнтры прыёму і ідэнтыфікацыі на астравах Лесбас, Хіёс, Самос, Лерас і Кос, а таксама ў Эўрас (Філакіё) для тых, хто ўязджае з гэтых пунктаў, ці ў Малакасе і Дыявате выключна па электронным запісе.
2. Рэгістрацыя. Поўная рэгістрацыя вашай заяўкі ўключае дадзеныя аб вашай асобе, краіну паходжання, імёны блізкіх сваякоў, адрас электроннай пошты, біяметрычныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя, прычыны пошуку міжнароднай абароны, адрас пражывання, мову для разгляду заявы і ўпаўнаважанага прадстаўніка, калі патрэбны. У дзень рэгістрацыі вас сфатаграфуюць і збяруць адбіткі пальцаў, якія будуць унесены ў базу даных EURODAC для Дублінскай праверкі.
3. Інтэрв’ю. Служба па ўцякачах прызначыць дату інтэрв’ю, дзе вы распавядзеце і абгрунтуеце сваю справу. Вы атрымаеце картку заяўніка на міжнародную абарону, сапраўдную на працягу аднаго года. Гэтую картку трэба заўсёды мець пры сабе. Разам з картай вам будзе выдадзены падатковы нумар (Tax Identification Number, AFM) і нумар папярэдняга страхавання і аховы здароўя (PAAYPA). Вы можаце працаваць праз шэсцьдзесят (60) дзён пасля даты выдачы карты.
4. Рашэнне. Пасля вашага інтэрв'ю Служба прытулку прыме рашэнне аб прадастаўленні вам статусу бежанца, дадатковай абароны або аб адмове ў вашай заяўцы. Калі вам будзе прадастаўлены статус уцекача Грэчаскай Рэспублікай, вы атрымаеце дазвол на пражыванне тэрмінам на 3 гады. Акрамя таго, вы можаце атрымаць праязны дакумент, выдадзены Грэчаскай Рэспублікай, які дазволіць вам наведваць іншыя краіны ЕС на тэрмін да 90 дзён. Дазвол на пражыванне для атрымальнікаў дадатковай абароны будзе выдавацца на 1 год і можа быць прадоўжаны яшчэ на 2 гады пасля паўторнага разгляду. Калі ваша заява адхілена або калі вы атрымалі статус дадатковай абароны і вы лічыце, што маеце права на статус бежанца, вы маеце права падаць апеляцыю ў Апеляцыйны орган (другая інстанцыя).
5. Карысная інфармацыя:
Атрыманне міжнароднай абароны ў Даніі
1. Падача заявы. Калі ў вас няма віду на жыхарства, вы можаце падаць заяўку на прытулак, праз асабісты зварот ў памежную службу, паліцэйскі ўчастак Даніі або ў паліцыю Цэнтральнага Сандхольма. Калі ў вас ужо ёсць від на жыхарства ў Даніі, вы можаце падаць заяўку на прытулак, праз асабісты зварот ў паліцыю вашага раёна адпаведнай паліцэйскай акругі.
2. Рэгістрацыя і Дублінскі экзамен. Пасля таго, як вы падалі заяву аб прадастаўленні прытулку, супрацоўнік Іміграцыйнай службы Даніі зарэгіструе яе. Вы атрымаеце пасведчанне асобы, якое пацвярджае, што вы падалі заяву аб прадастаўленні прытулку і маеце статус суіскальніка прытулку. Захоўвайце гэтыя дакументы і заўсёды майце пры сабе копію. Іміграцыйная служба Даніі запросіць вас на кароткае матывацыйнае інтэрв'ю, каб зразумець асноўныя прычыны, па якіх вы звяртаецеся па прытулак у Даніі, і вырашыць, ці трэба разглядаць вашу справу ў Даніі ці ў іншай еўрапейскай краіне (звярніце ўвагу, што яно адрозніваецца ад інтэрв'ю аб прытулку, якое адбудзецца пазней).
3. Інтэрв’ю. Калі Данія нясе адказнасць за разгляд вашай заявы аб прадастаўленні прытулку, Іміграцыйная служба Даніі запросіць вас на інтэрв’ю, дзе ў вас ёсць магчымасць падаць як мага больш інфармацыі ў падтрымку вашай заявы аб прадастаўленні прытулку і прадставіць усе даступныя дакументы. Важна даць поўную справаздачу аб тым, што з вамі адбылося і чаго вы баіцеся, калі вас вернуць у краіну паходжання.
4. Разгляд справы. Падчас разгляду справы вы можаце жыць у прытулку ці знайсці жытло самастойна. Калі вы не маеце сродкаў на існаванне і не знаходзіцеся ў шлюбе з грамадзянінам Даніі, Іміграцыйная служба забяспечыць вас жытлом у цэнтры прытулку, адукацыяй для дзяцей, выплатамі на рэчы першай неабходнасці, транспартам на сустрэчы з чыноўнікамі, базавай медычнай дапамогай. Вы можаце звярнуцца ў Іміграцыйную службу Даніі па дазвол працаваць на працягу 1 года, пакуль вам не будзе прадастаўлены від на жыхарства. Іміграцыйная служба павінна пацвердзіць, што вы і прапанаваная вам пасада адпавядаеце пэўным патрабаванням.
Падрабязней пра правы суіскальнікаў.
5. Рашэнне. Ёсць чатыры магчымыя вынікі працэдуры:
Калі вам прадастаўляюць прытулак, ліст ад Іміграцыйнай службы Даніі будзе ўключаць апісанне вашых правоў і абавязкаў. Галоўнае адрозненне - працягласць віду на жыхарства. Калі хадайніцтва адхілена, вы атрымаеце ліст з прычынамі адмовы. Справа аўтаматычна абскарджваецца ў Дацкім апеляцыйным савеце па справах бежанцаў, таму апеляцыю рыхтаваць не трэба.
6. Карысная інфармацыя:
Атрыманне міжнароднай абароны ў Іспаніі
Падача заявы. Калі вы знаходзіцеся ў Іспаніі, вам неабходна запісацца на прыём у аўтарызаваны офіс іміграцыі або паліцэйскі ўчастак. Калі вы знаходзіцеся ў порце, аэрапорце або на сухапутных межах, звярніцеся да Нацыянальнай паліцыі або Цывільнай гвардыі. Вам будзе выдадзена «Дэкларацыя аб намеры папрасіць міжнародную абарону», якая абараняе вас ад высылкі з Іспаніі і дазваляе вас ідэнтыфікаваць перад іспанскімі ўладамі.
Інтэрв’ю. Падчас інтэрв’ю супрацоўнік паліцыі засведчыць вашу асобу і збярэ дадзеныя пра акалічнасці і прычыны прытулку. Абавязкова падайце дадзеныя пра вашу сям’ю, каб пасля атрымання статуса вы маглі з ей уз’яднацца. На інтэрв’ю вазьміце пашпарт ці іншае пасведчанне асобы (іх вам вернуць), два фота пашпартнага фармата, доказы пераследу. Калі падаяцеся з дзецьмі, то і пасведчанне аб іх нараджэнні. Пасля інтэрв’ю вам выдадуць дакумент «Hoja Blanca» (Белая Папера), які дзейнічае як пасведчанне асобы.
Разгляд справы. Цягам 1 месяца OAR (Упраўленне па справах прытулку і бежанцаў) павінна вырашыць, ці будзе разгледжана хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ці вы атрымаеце «NO ha sido ADMITIDO A TRÁMITE», што азначае, што ваша справа была адхілена і не падлягае дэталёваму вывучэнню. Суіскальнікі маюць права на пражыванне ў лагеры бежанцаў, харчаванне, базавую медычную ахову, матэрыяльную дапамогу. Для гэтага трэба звярнуцца ў Чырвоны Крыж ці іншыя дабрачынныя арганізацыі. Справа на прытулак разглядаецца ад 6 месяцаў да 5 год. Пасля 3 гадоў чакання можна падаваць на від на жыхарства. Працаваць нельга ўвесь час разгляду справы.
Рашэнне. Па выніках разгляду вашай справы можа быць некалькі рашэнняў: статус уцекача, дадатковая абарона, гуманітарны від на жыхарства, часовая абарона ці адмова. Ёсць станоўчыя выпадкі надання прытулку беларусам, але працэнт адмоваў прыкладна 50%. Прычынамі адмовы называюць недахоп доказаў пераследу, а таксама адсутнасць у Беларусі статуса небяспечнай краіны. Згодна з іспанскім заканадаўствам можна атрымаць прытулак па прычынах полу, сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці.
Карысная інфармацыя:
Атрыманне міжнароднай абароны ў Італіі
1. Падача заявы. Вы можаце папрасіць прытулку альбо ў памежнай паліцыі па прыбыцці, альбо ў іміграцыйным аддзеле паліцыі (Questura), калі вы ўжо знаходзіцеся ў Італіі. Як асоба, якая шукае прытулку, вы маеце права знаходзіцца ў цэнтры прыёму.
Пасля выказвання вашага намеру звярнуцца па міжнародную абарону паліцыя ідэнтыфікуе вашу асобу шляхам рэгістрацыі вашых асабістых даных, фатаграфавання і запісу адбіткаў пальцаў. Паліцыя таксама папросіць вас здаць пашпарт, калі ён у вас ёсць.
2. Інтэрв'ю. На новай сустрэчы з Questura вам трэба будзе запоўніць форму пад назвай «Modello C3», якая ўключае вашыя асабістыя дадзеныя, інфармацыю пра вашу сям'ю, ваша падарожжа і прычыны, па якіх вы ўцяклі з краіны. Вы можаце падаць пісьмова вашу гісторыю і доказы пераследу. У адрозненне ад С3 Foglio notizie - анкета каб выявіць эканамічных мігрантаў. Калі замест “міжнародная ахова” адзначыць “праца” ці “вучоба”, вас могуць выслаць з краіны. Пасля афармлення вашай просьбы аб прадастаўленні прытулку вам давядзецца пачакаць, пакуль вас не выклічуць на інтэрв’ю ў Тэрытарыяльную камісію (Commissione Territoriale per il Riconoscimento della Protezione Internazionale), адказную за разгляд вашай справы аб прадастаўленні прытулку.
Згодна з італьянскім заканадаўствам, тэрытарыяльная камісія праводзіць гутарку з заяўнікам на працягу 30 дзён пасля атрымання заяўкі, пасля чаго прымае рашэнне на працягу 3 працоўных дзён. На практыцы гэтага ніколі не бывае. Як правіла, людзі чакаюць ад 6 месяцаў да аднаго года, каб прайсці сумоўе пасля падачы C3.
3. Разгляд справы. У Італіі ёсць паспяховыя кейсы атрымання прытулку беларусамі. Працэнт адмоваў нізкі, але вельмі доўгія тэрміны разгляду: ад года па звычайнай працэдуры, ад двух па Дублінскай. Працаваць можна праз 60 дзён з падачы пры наяўнасці дакументаў. Дапамога ёсць толькі ў лагеры - пражыванне, харчаванне, медычная дапамога. Пашпарт забіраюць, пакідаць тэрыторыю Італіі забаронена. На працягу ўсёй працэдуры прадастаўлення прытулку вы маеце права заставацца ў Італіі з 6-месячным дазволам на знаходжанне, які называецца Permesso di Soggiorno per Richiesta Asilo, ці Permesso di Soggiorno Dublino у выпадку Дублінскай працэдуры.
4. Рашэнне. Магчымыя вынікі для хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку: прадастаўленне статусу бежанца, дадатковай абароны, спецыяльнай абароны ці адмова, якую вы можаце абскардзіць на працягу 30 дзён.
5. Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Італіі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: italy@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Латвіі
Падача заявы: Хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца ў Латвіі вы можаце падаць асабіста ў Дзяржаўную памежную службу ў пункце пропуску ці транзітнай зоне перад уездам у Латвію або ў любым падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай аховы, калі знаходзіцеся ў краіне.
Рэгістрацыя і інтэрв'ю: Пасля падачы заявы ў Дзяржаўную памежную ахову трэба прад'явіць усе наяўныя дакументы. Ваша заява будзе зарэгістравана, і ў вас возьмуць адбіткі пальцаў для праверкі па Дублінскім рэгламенце. Калі Латвія нясе адказнасць за разгляд, ваша заява перадаецца ў Дэпартамент па пытаннях прытулку (OCMA). Інтэрв'ю павінна адбыцца на працягу аднаго месяца пасля прыняцця рашэння аб разглядзе заявы. Вам выдадуць дакумент асобы, якая шукае прытулку, і, пры неабходнасці, прадаставяць часовае жыллё і матэрыяльную дапамогу.
Разгляд справы: На дадзены момант ў Латвіі няма гуманітарных ВНЖ і пашпарта замежніка, таму беларусам раяць атрымліваць статус уцякача. Статус даюць многім беларусам, ёсць больш за 170 пазітыўных кейсаў. Выключэнне можа быць з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы ці ў выпадку, калі суіскальнік супрацоўнічаў з КДБ ці падобнае. Тэрмін разгляду справы складае да 6 месяцаў, але можа быць падоўжаны, калі служба дзяржбяспекі праводзіць дадатковую праверку. У гэтым выпадку вас могуць выклікаць на дадатковае інтэрв'ю, а час разгляду падоўжыцца да максімум 15 месяцаў. Пашпарт застаецца на руках падчас разгляду справы, але забіраецца пасля выдачы статуса. Яго можна папрасіць на кароткі час, каб зрабіць цыфравое ID, напрыклад для ўдзелу ў выбарах. Замест беларускага пашпарта выдаецца пашпарт уцякача. Пасля 3 месяцаў пасля падачы заявы вы можаце запытаць дазвол на працу. Але бюракратыя працуе так, што рашэнне пра статус часта прыходзіць раней за дазвол. Вы можаце жыць у спецыяльнай установе для бежанцаў, якая змяшчаецца ў прыгарадзе Рыгі і выглядае як санаторый: ёсць асобныя зоны для самотных жанчын, мужчын і сем'яў, побач знаходзіцца возера, ёсць басейн, спартыўны зал, кухні. Пражываючым у лагеры выдаюцца кішэнныя грошы (3-4 еўра на дзень), гуманітарныя пайкі з ежай, надаецца псіхалагічная і медыцынская дапамога (уключаючы стаматолага і акуліста). Пражыванне па ўласным адрасе не кампенсуецца, але можна атрымаць гуманітарныя пакеты, падаць запыт у сацыяльную службу на матэрыяльную дапамогу.
Рашэнне: Калі вы атрымалі прытулак (бежанец або дадатковую абарону), OCMA выдасць вам праязны дакумент і від на жыхарства. Правы і паслугі ў цэлым аднолькавыя, адрозненне толькі ў працягласці выдадзенага віду на жыхарства (5 або 1 год). Вы таксама будзеце залічаны ў праграму адаптацыі. Калі ваша хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку будзе адмоўным, поўнае рашэнне будзе перакладзена OCMA на мову, якую вы разумееце, і адпраўлена вам у лісце на ваш адрас. Вы можаце абскардзіць гэтае рашэнне.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Латвіі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: latvia@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Літве
1. Падача заявы. Запытаць прытулак вы можаце ў Службы аховы дзяржаўнай мяжы на пунктах памежнага кантролю, у мясцовым аддзеле Дэпартамента міграцыі або ў Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў (Пабрадзе, Свянцянскі раён). Калі вы прыбылі на тэрыторыю Літвы нелегальна, не маеце візы ці літоўскага падарожнага дакуманта, трэба як мага хутчэй запрасіць прытулак, інакш вас могуць прыцягнуць да адказнасці як нелегальнага мігранта. Падаваць хадайніцтва на прытулак трэба асабіста, за непаўналетніх дзяцей гэта робяць бацькі ці прадстаўнікі.
2. Інтэрв'ю. Упаўнаважаны дзяржаўны служачы рэгіструе хадайніцтва і праводзіць пачатковую гутарку на мове, якую вы разумееце. Вас папросяць прадставіць дакументы (пасведчанне асобы, білеты, доказы пераследу), возьмуць адбіткі пальцаў, запытаюць асабістыя дадзеныя вас і вашай сям'і, маршрут прыбыцця ў краіну, прычыны запыту прытулку, вызначаць, ці адносіцеся вы да ўразлівых катэгорый.
Вас могуць размясціць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў, дзе вы атрымаеце харчаванне і медыцынскую дапамогу, або вы можаце папрасіць дазвол у Дэпартамента міграцыі жыць там, дзе хочаце. Уразлівыя асобы і іх сем'і могуць быць размешчаны ў спецыяльных памяшканнях, якія адпавядаюць іх патрэбам, пад кіраўніцтвам няўрадавых арганізацый па дапамозе ўцекачам.
Дэпартамент міграцыі выдасць пасведчанне аб рэгістрацыі іншаземца, якое дае права знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Асабістыя дакументы забяруць і будуць захоўваць да прыняцця рашэння аб прытулку.
3. Разгляд справы. Пасля атрымання заявы аддзел міграцыі вызначае, ці будзе ён разглядаць справу па сутнасці, ці адмовіць у разглядзе справы, напрыклад праз паходжанне з бяспечнай краіны, паўторнай падачы заявы ў іншай краіне ЕС, недаставерных дадзеных у заяве. Тэрмін разгляду справы не павінен перавышаць 6 месяцаў, але на практыцы можа быць значна даўжэй, да 19 месяцаў.
У Літве шмат пазітыўных кейсаў атрымання прытулку беларусамі, але апошнім часам падоўжыліся тэрміны разгляду праз недахоп супрацоўнікаў і ўвядзенне больш жорсткіх патрабаванняў для доказу пераследу (наяўнасць крыміналкі, экстрэмізм). Пасля 6 месяцаў чакання вы атрымаеце права на працу, вам выдадуць картку з зялёнай паласой.
Вы маеце права на жыллё, харчаванне, медыцынскую дапамогу і сацыяльныя паслугі ў цэнтры бежанцаў, пражыванне па ўласным адрасе не кампенсуецца. Па рашэнні Міністэрства сацыяльнай абароны можа выдавацца штомесячная грашовая дапамога ў памеры 10 працэнтаў бюджэтнага даходу.
Ваш пашпарт застаецца ў міграцыі і вы пазбаўлены права пакідаць краіну, нават калі ў вас ужо быў від на жыхарства.
4. Рашэнне. Пасля разгляду справы Дэпартамент міграцыі прымае рашэнне:
Усе рашэнні, прынятыя Дэпартаментам міграцыі, могуць быць абскарджаны ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе на працягу 14 дзён з дня ўручэння рашэння. Вам можа быць аказана бясплатная юрыдычная дапамога.
5. Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Літве можна атрымаць ў фонда падтрымкі беларусаў "Разам": info@razam.lt
Атрыманне міжнароднай абароны ў Нідэрландах
Падача заявы: Вам неабходна звярнуцца ў Службу іміграцыі і натуралізацыі (IND) у Тэр-Апель. Пасля ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі асобы вас перавядуць у цэнтр прыёму. Калі вы прыбываеце ў Нідэрланды на самалёце, трэба з'явіцца ў Каралеўскі Нідэрландскі Марэкаўсэе ў аэрапорце Схіпхол. Як правіла, вам адмовяць ва ўездзе ў Нідэрланды, пачнуць памежную працэдуру разгляду заявы аб прадастаўленні прытулку, а вас змесцяць у цэнтр прыёму заявак у аэрапорце Схіпхол на час разгляду.
Калі вы паходзіце з адной з краін якая есць у спісе бяспечных краін, або калі ёсць прыкметы таго, што вы ўжо атрымліваеце абарону ў іншай краіне-члене ЕС, прымяняецца спецыяльная паскораная працэдура разгляду заявы.
Час адпачынку і падрыхтоўкі: Вам даецца не менш за 6 дзён, каб аднавіцца пасля паездкі і падрыхтавацца да далейшых крокаў. Вам надаецца інфармацыя аб працэдуры прытулку, дапамога адваката, медыцынская дэкларацыя. Цэнтральнае агенцтва па прыёме асоб, якія шукаюць прытулку (COA), адказвае за прыём, нагляд і выезд (з прыёмнага цэнтра) асоб, якія шукаюць прытулку.
Інтэрв’ю: На спецыяльнай гутарцы вы зможаце растлумачыць, што перажылі ў сваёй краіне паходжання і чаму вымушаны былі з'ехаць, прадставіць доказы пераследу ці іншыя дакументы. Вы можаце папрасіць перакладчыка і дапамогу адваката ці прадстаўніка Нідэрландскай рады па справах бежанцаў.
Разгляд справы. Правы і абавязкі: Як зарэгістраваны просьбіт прытулку ў Нідэрландах, вы маеце права на жыллё ў прыёмных цэнтрах, кішэнныя грошы, медыцынскае абслугоўванне і страхоўку, адукацыю для дзяцей, магчымасць працаваць 24 тыдні ў год, бясплатную юрыдычную дапамогу. Вы таксама будзеце абавязаны выконваць правілы прыёмнага цэнтра, зарэгістравацца ў COA і паліцыі, прайсці абследаванне на туберкулёз, зарэгістравацца ў муніцыпальнай базе даных пасля 6 месяцаў. Разгляд справы аб прытулку ў Нідэрландах можа заняць да 15 месяцаў.
Рашэнне: Калі вам прызнаюць статус уцякача, вы атрымаеце від на жыхарства. Пасля 5 год пражывання IND вызначыць, ці патрэбны вам яшчэ прытулак. Вы можаце здаць экзамен па грамадзянскай інтэграцыі і атрымаць пастаянны від на жыхарства. Асобы, якія шукаюць прытулку, якім не патрабуецца абарона, павінны вярнуцца ў сваю краіну паходжання або ў першую краіну ўезду ў ЕС. Вы таксама можаце звярнуцца ў раённы суд для судовага перагляду рашэння IND.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Нідэрландах можна атрымаць у арганізацыі беларускай дыяспары MARA (Тэлеграм-канал).
Атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы
Польшча ў якасці лідара па колькасці выдадзеных статусаў уцекача беларусам праяўляе добрую адкрытасць. Працэдура для беларусаў нескладаная, а тэрміны разгляду складаюць 4-5 месяцаў.
Падача заявы
Запытаць міжнародную абарону можна пры перасячэнні мяжы або на тэрыторыі Польшчы ў любым аддзеле памежнай службы. Падчас працэдуры памежнік запоўніць бланк заявы аб прадастаўленні міжнароднай абароны на падставе вашых адказаў і перадасць яго на разгляд Кіраўніку Упраўлення па справах замежнікаў (Szef Urzędu do Spraw Cudzoziemców).
Статутнае суразмоўе і ацэнка доказаў
Суразмоўе праводзіцца, каб высветліць усе абставіны справы, прычыны, па якіх пакінулі Беларусь, магчымы пераслед. У большасці выпадкаў грамадзян Беларусі не выклікаюць на статутнае суразмоўе, а просяць адказаць на пытанні ў пісьмовым выглядзе. Бланк з адказамі на пытанне і прыкладзенымі доказамі (пратаколы, фота, пастановы і г.д.) неабходна цягам 14 дзён даслаць ці прынесці асабіста на адрас Упраўлення – Urząd do Spraw Cudzoziemców, ul. Taborowa 33, 02-699 Warszawa.
Тэрмін разгляду
Па законе тэрмін разгляду справы можа складаць да 6 месяцаў, але можа быць падоўжаны да 15 месяцаў. Сярэдні тэрмін разгляду - 4-5 месяцаў.
Правы і абмежаванні
Рашэнне
Вынікам разгляду вашай справы можа быць выдадзены статус уцякача, дадатная ахова ці адмова. У вас ёсць 14 дзён для падачы скаргі, калі вы не згодныя з рашэннем. У гэтым выпадку раім атрымаць кансультацыю юрыста.
Падрабязна пра правы пасля атрымання міжнарожнай аховы ў Польшчы можна прачытаць у Даведніку.
Карысная інфармацыя
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Польшчы можна атрымаць ў Народнай амбасадзе Беларусі: poland@belarusabroad.org
Артыкул падрыхтаваны па матэрыялах Цэнтра Беларускай Салідарнасці.
Атрыманне міжнароднай абароны ў Партугаліі
1. Падача заявы. Калі вы ўжо знаходзіцеся ў краіне, вы можаце запытаць прытулак у любым аддзеле паліцыі ці ў Агенцтве па інтэграцыі, міграцыі і прытулку (AIMA). Нацыянальны цэнтр па справах прытулку і бежанцаў (CNAR) - гэта аддзел AIMA, які адказвае за рэгістрацыю і аналіз хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку. Па прыбыцці ў Партугалію Вы можаце падаць заяву аб прадастаўленні прытулку на памежным пункце або ў цэнтры адміністрацыйнага затрымання ў аэрапорце (EECIT). Паліцыя перадасць ваш запыт AIMA. Калі ваша прэтэнзія не будзе прызнана неабгрунтаванай або непрымальнай, на працягу 7 дзён вы будзеце дапушчаныя на тэрыторыю Партугаліі і атрымаеце часовы дазвол на жыхарства. Калі агенцтва вырашыць, што вашу справу павінна разглядаць іншая краіна ЕС, 7-мі дзённы срок прыпыняць і распачнуць Дублінскую працэдуру. У выпадку прызнання заяўкі непрымальнай і неабгрунтаванай, разгляд справы будзе прыпынены, вы застанецеся на тэрыторыі аэрапорта ці EECIT. Падчас працэдуры апеляцыі вы будзеце заставацца ў EECIT да 60 дзён, пасля чаго вам ці дазволяць уезд у Партугалію, ці вышлюць пасля рашэння суда.
2. Ідэнтыфікацыя і інтэрв'ю. Пасля заявы ў AIMA або паліцыі, вас зарэгіструюць праз працэс ідэнтыфікацыі: возьмуць адбіткі пальцаў, зробяць фатаграфію і папросяць запоўніць форму з інфармацыяй аб ідэнтыфікацыі асобы, маршруце, падставах хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, пацвярджальных доказах і сведках. Пасля рэгістрацыі AIMA выдасць вам дэкларацыю, якая дазваляе законна знаходзіцца ў краіне і працаваць падчас разгляду заявы. Вас запросяць на гутарку з супрацоўнікам AIMA, дзе пры неабходнасці будзе прысутнічаць перакладчык. Падчас інтэрв'ю вам зададуць пытанні аб вашай асобе, сям'і, шляху да Партугаліі і прычынах уцёкаў з краіны паходжання. Вазьміце з сабой усе дакументы, якія могуць пацвердзіць вашу гісторыю. Інтэрв'ю таксама вызначыць, ці будзе ваша заява разглядацца ў Партугаліі або іншай краінай ЕС (Дублінская працэдура). Пасля інтэрв'ю вы атрымаеце пісьмовую справаздачу і зможаце прадставіць свае каментары на працягу 3 працоўных дзён.
3. Разгляд справы. Тэрмін разгляду па законе складае ад 6 да 9 месяцаў, але на практыцы можа займаць больш за два гады. Пакуль невядома пра станоўчыя кейсы прытулку для беларусаў, толькі адкрытыя працэсы і два выпадкі высылкі ў Польшчу як краіну візы ці першага ўезду. Як просьбіт прытулку вы маеце права працаваць, у тым ліку як індывідуальны прадпрымальнік. Пашпарт у вас не забіраюць. Вы маеце права на асноўную дапамогу, калі ў вас няма дастатковых фінансавых сродкаў: пражыванне, харчаванне, юрыдычную, медыцынскую і псіхасацыяльную дапамогу ў спецыялізаваных установах.
4. Рашэнне. У выніку пазітыўнага рашэння вы атрымаеце статус бежанца і від на жыхарства на пяць гадоў, ці статус субсідыйнай абароны з відам на жыхарства на тры гады, якія можна падоўжыць. Калі ваша заяўка на прытулак адхілена, вы можаце падаць апеляцыю. Без апеляцыі вы можаце застацца ў Партугаліі не больш за 30 дзён.
5. Карысная інфармацыя:
Калі ласка, азнаёмцеся з агульнай інфармацыяй ад міжнароднай ахове і стандартнай працэдурай яе атрымання.
Падача заявы. Запыт на міжнародную абарону падаецца ў паліцыі ці ва Урадзе па мігрантах. На першай размове высвятляюць асобу, шлях прыбыцця ў Славенію, легальнась знаходжання ў ЕС, абгрунтаванасьць заявы. Пры патрэбе іншаземцу прапануюць размяшчэнне ў доме для бежанцаў (Azilni dom), медычную дапамогу, харчаванне.
Статус суіскальніка міжнароднай аховы. Пасля паспяховага праходжання інтэрв'ю іншаземец атрымлівае статус "просьбіта міжнароднай абароны" і картку, якая служыць пасведчаннем асобы на тэрыторыі Славеніі. Выезд за мяжу не дазваляецца. Пашпарт, як правіла, канфіскоўваецца для праверкі на 2-3 месяцы. Выключэнні робяцца для тых, хто мае ў Славеніі часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства і ўжо праходзіў праверку службы бяспекі Славеніі.
Суіскальнікі могуць жыць у азільным доме, дзе яны атрымліваюць харчаванне і мінімальныя кішэнныя грошы. Можна самастойна знайсці жытло і атрымаць невялікую кампенсацыю, калі даход ніжэй мінімальнага (каля 460 еўра на месяц на асобу). Ніякай іншай дапамогі суіскальнікам не выплочваецца. Права на працу можна атрымаць пасля 6 месяцаў разгляда справы.
Разгляд справы. Па законе разгляд справы не павінен перавышаць 6 месяцаў, але з-за наплыву бежанцаў з Украніы і нелегальных мігрантаў разгляд можа доўжыцца больш за год. Славенія выдае 130-200 статусаў міжнароднай аховы на год, ёсць адзін пазітыўны кейс грамадзяніна Беларусі.
Пры адмове можна накіраваць апеляцыю ў суд. Юрыдычную дапамогу могуць аказаць адвакаты і недзяржаўныя арганізацыі.
Атрыманне статуса бежанца ў Славеніі дае права на пастаяннае пражыванне, працу, адукацыю, медычную ахову. Праграма інтэграцыі прадугледжвае вывучэнне мовы і год пражывання ў інтэграцыйным доме. Дапамогі для бежанцаў няма, акрамя кампенсацыі за арэнду жытла, калі даход ніжэйшы за мінімальны.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Славеніі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: slovenia@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Францыі
1. Падача заявы. Вам трэба зарэгістравацца ў прэфектуры жаданага горада як просьбіт прытулку. Рэгістрацыя праводзіцца па папярэднім запісе ў спецыяльнай асацыяцыі (розныя для кожнай прэфектуры), якая ў агульным называецца SPADA («сэрвіс першаснага прыёму просьбітаў прытулку»).
Вам трэба звярнуцца ў SPADA выбранага горада на першасны прыём і запісацца ў прэфектуру. У прызначаную дату прыйсці ўсёй сям'ёй у прэфектуру з пашпартамі, фотаздымкамі (звычайна іх робяць у SPADA і выдаюць на рукі) і лістком з прызначанай запісам. Падчас працэдуры:
2. Кніга-заява і інтэрв'ю. На працягу 21 дня з даты атрымання кнігі-заявы трэба яе запоўніць, прыкласці копіі дакументаў аб пераследзе і копіі пашпартоў са сведчаннямі аб нараджэнні і адпраўіць у OFPRA заказным з паведамленнем па адрасе: 201 rue Carnot, 94136 Fontenay-sous-Bois Cedex. У адказ вам прыйдзе ліст з рэгістрацыйным нумарам заявы, які трэба захаваць. Праз некалькі месяцаў вам прыйдзе запрашэнне на інтэрв'ю па вашай сітуацыі для вызначэння таго, ці выдаць вам статус абароны.
3. Разгляд справы. Тэрміны разгляду справы: каля 2 месяцаў на рэгістрацыю запыту ў Офісе па ахове ўцекачоў, праз 2-4 месяцы - запрашэнне на інтэрв'ю, яшчэ праз 2-6 месяцаў адказ па запыту. У Францыі ёсць шмат пазітыўных кейсаў выдачы прытулку для беларусаў, да 95% статус канвенцыйнага ўцекача (Refugié) праз 2-4 месяцы пасля інтэрв'ю. Дазвол на працу магчыма атрымаць афіцыйна, калі праз 6 месяцаў пасля рэгістрацыі запыту Офіс па ахове ўцекачоў яшчэ не разгледзеў кейс, і толькі пры звароце ад запрашаючага прадпрыемства. Па законе павінна надавацца матэрыяльная дапамога і жытло, але яго не хапае. У Францыі няма спецыяльных лагераў для бежанцаў.
4. Падрабязнасці і парады.
Усё астатняе вы можаце зрабіць самі.
5. Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Францыі можна атрымаць ў Народнай амбасадзе Беларусі: france@belarusabroad.org.
Атрыманне міжнароднай абароны ў Швецыі
1. Падача заявы. Падаць заяву на прытулак вы можаце ў Памежнай паліцыі ці ў Міграцыйным агенцтве ў Стакгольме, Гётэборгу і Мальмё. Пры падачы заяўкі вас папросяць указаць, хто вы, як патрапілі ў Швецыю, прадставіць пасведчанне асобы ды іншыя дакументы. Вас сфатаграфуюць і возьмуць адбіткі пальцаў, якія будуць выкарыстоўвацца для карты просьбіта прытулку (LMA) і для Дублінскай праверкі. У размове з афіцэрам абгрунтуйце неабходнасць прытулку, адзначце, ці адносіцеся вы да ўразлівых груп. Калі ў вас няма сродкаў, вы можаце падаць заяўку на фінансавую дапамогу ад Міграцыйнай службы. Калі ваша заяўка будзе відавочна неабгрунтаванай, вам будзе адмоўлена ў прадастаўленні прытулку, і рашэнне аб адмове будзе прынята на працягу некалькіх тыдняў.
2. Рэгістрацыя і інтэрв’ю. Калі Швецыя нясе адказнасць за разгляд вашай заявы, вашую заяву зарэгіструюць, і вы будзеце мець статус асобы, якая шукае прытулку, і атрымаеце так званую карту LMA. Вас запросяць на інтэрв’ю, дзе вы можаце падаць як мага больш інфармацыі і дакументаў у падтрымку вашай заявы. Важна дакладна апісаць, што з вамі адбылося і чаго вы баіцеся ў выпадку вяртання на радзіму. Калі ў вас ёсць асаблівыя патрэбы, паведаміце пра гэта падчас інтэрв'ю і звярніцеся па дапамогу. Пры неабходнасці можна запатрабаваць перакладчыка.
3. Разгляд справы. Разгляд можа займаць ад некалькіх месяцаў да года. Ваш пашпарт забіраюць на час разгляду справы, пакідаць Швецыю забараняецца. Суіскальнікі могуць працаваць праз 6 месяцаў пасля падачы заяўкі і атрымання сертыфіката «AT-UND».
Шведскае міграцыйнае агенцтва можа арганізаваць для вас жыллё, калі ў вас няма дзе спыніцца, і аказаць фінансавую дапамогу.
У Швецыі вядома толькі пра 5 паспяховых кейсаў атрымання прытулку беларусамі. Адмовы складаюць больш за 95%, яны тычацца нават вельмі вядомых кейсаў. У 2024 годзе пад ціскам Офіса Святланы Ціханоўскай, Парлямента, Урада, медыя і Народнай амбасады ў Швецыі, Міграцыйнае агенцтва выдала Юрыдычную пазіцыю, у якой прызнала, што ў Беларусь ехаць небяспечна. Гэта можа дапамагчы павысіць колькасць прытулкаў для беларусаў.
4. Рашэнне. Ёсць чатыры вынікі працэдуры прытулку:
Калі вам прадастаўлены прытулак, вы маеце права жыць і працаваць у Швецыі, і атрымаеце карту віду на жыхарства. Пасля атрымання дазволу на часовае пражыванне трэба зарэгістравацца ў падатковай службе Швецыі для доступу да сацыяльных ільгот і курсаў шведскай мовы. Калі ваша хадайніцтва будзе адхілена, вы можаце падпісаць "дэкларацыю аб прыняцці" або абскардзіць гэтае рашэнне.
5. Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Швецыі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: sweden@belarusabroad.org
Атрыманне міжнароднай абароны ў Эстоніі
Падача заявы: Падаць заяву на прытулак вы можаце ў любым горадзе ў аддзяленні Дэпартаменту паліцыі і пагранаховы, ці на мяжы, у службоўцы пагранаховы ў любым пагранічным пункце Эстонскай Рэспублікі.
Дзяржаўны служачы рэгіструе хадайніцтва і праводзіць пачатковую гутарку на мове, якую вы разумееце, альбо праз перкладчыка. Вас папросяць прадставіць дакументы (пасведчанне асобы, білеты, доказы пераследу), возьмуць адбіткі пальцаў, запытаюць асабістыя дадзеныя вас і вашай сям'і, маршрут прыбыцця ў краіну, прычыны запыту прытулку, вызначаць, ці адносіцеся вы да ўразлівых катэгорый.
Вазьмiце з сабой дакументы, што пацвярджаюць асобу, і копіі дакументаў, што пацвярджаюць ваш пераслед або страх пераследу ў Беларусі. Гэты пераслед можа быць звязаны з расай, веравызнаннем, грамадзянствам, нацыянальнасцю, прыналежнасцю да пэўнай сацыяльнай групы або палітычнымі перакананнямі.
Падчас падачы дакументаў вы можаце напісаць хадайніцтва аб адмове ад пражывання ў Цэнтры першаснага прыёму асоб, якія шукаюць прытулак. У выпадку, калі вы працуеце, вы можаце запытаць дазвол на працяг працы. Дэпартамент паліцыі і пагранаховы можа адмовіць у гэтых хадайніцтвах.
Інтэрв'ю: Праз два месяцы вас запросяць на інтэрв'ю. Інтэрв'ю праходзіць у Таліне па адрасе Pärnu mnt. 139. На інтэрв'ю вам прадаставяць перакладчыка.
Дэпартамент паліцыі і пагранаховы выдасць пасведчанне аб рэгістрацыі іншаземца, якое дае права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі. Асабістыя дакументы забяруць і будуць захоўваць да прыняцця рашэння аб прытулку.
Разгляд справы: Пасля атрымання заявы аддзел міграцыі вызначае, ці будзе ён разглядаць справу па сутнасці, ці адмовіць у разглядзе справы, напрыклад, праз паходжанне з бяспечнай краіны, паўторнай падачы заявы ў іншай краіне ЕС, недакладных дадзеных у заяве. Тэрмін разгляду справы не павінен перавышаць 6 месяцаў.
Рашэнне: Пасля разгляду справы Дэпартамент паліцыі і пагранаховы прымае рашэнне:
Усе рашэнні, прынятыя Дэпартаментам паліцыі і пагранаховы, могуць быць абскарджаны ў Талінскім судзе на працягу 14 дзён з дня ўручэння рашэння. Вам можа быць аказаная бясплатная юрыдычная дапамога.
Карысная інфармацыя:
Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Эстоніі можна атрымаць у Эстонскім цэнтры па правах чалавека info@humanrights.ee +3726445148