Ніводны дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды

С.Ціханоўская

Як ажаніцца ў Грузіі.

Фактычны досвед.
Калі вы вырашылі ажаніцца, і вы не можаце паехаць у Беларусь для атрымання даведкі аб адсутнасці шлюбу, вы можаце зрабіць гэта ў Грузіі.

З дакументаў ад вас спатрэбіцца толькі дзейны пашпарт грамадзяніна Беларусі.
*У нас няма досведу ў выпадках, калі ў вас есць пашпарт іншаземца, ці travel document, ці пратэрмінаваны пашпарт.

У Грузіі адзіная афіцыйная мова, таму ўсе дакументы вам спатрэбяцца на грузінскай мове.
Вам трэба зрабіць натарыяльны пераклад сваіх пашпартоў. Робіцца гэта хутка і ў любым натарыяльным бюро. Напрыклад, такіх шмат насупраць дома юстыцыі ў Тбілісі.
Можна зрабіць гэта загадзя, да прылёту ў Грузію, даслаўшы сканы пашпартоў, а пасля прыйшоўшы з арыгіналамі да натарыуса, які запэўніў пераклады.
Кошт паслугі 84 лары за 2 пашпарты, гэта прыкладна 30 еўра.

Таксама трэба знайсці двух сведкаў. Калі яны не мясцовыя, то іх пашпарты таксама трэба перавесці і натарыяльна запэўніць.

Перш чым ісці ў дом юстыцыі (Тбілісі - 2 Zviad Gamsakhurdia Named Right Bank, Батумі - 7 Sherif Khimshiashvili St), трэба абзавесціся грузінскім тэлефонным нумарам, на які вам адправяць апавяшчэнне, калі ваш шлюбны сертыфікат будзе гатовы.
*На сайце magticom.ge можна купіць e-sim анлайн прыкладна за 8 еўра.
Потым ідзіце ў дом юстыцыі, бераце нумарок на рэсэпшэне і чакаеце сваёй чаргі.
Вашыя дакументы забяруць, запоўняць усе паперы, удакладняць, якія прозвішчы хочаце пакінуць.

Калі прыйдзе смс, вам трэба будзе вярнуцца за дакументамі, і калі вы ўжо ў доме юстыцыі ў Тбілісі, то там жа можаце адразу зрабіць пераклад і апастыль пасведчання аб шлюбе.

Гэта каштуе нядорага, але робіцца некалькі дзён. Калі трэба зараз ці заўтра, давядзецца даплаціць за тэрміновасць. Калі забраць на наступны дзень, гэта можа каштаваць прыкладна 100 еўра.

Дзякуй за гэтую інфармацыю "Цэнтру Беларускай Салідарнасці"

Як ажаніца ў Польшчы

Па гэтай спасылцы вы можаце паглядзець відэа

Каб ажаніца ў Польшчы вам трэба звярнуцца ў ЗАГС з наступнымі дакументамі:

  1. Дакумент, які засведчвае асобу
  2. Пасведчанне аб нараджэнні
  3. Даведка аб адсутнасці шлюбу
  4. Пасведчанне аб скасаванні шлюбу (у выпадку, калі вы разведзены)

Калі вы знаходзіцеся ў працэсе атрымання міжнароднай абароны або атрымалі яе, ці па іншых прычынах не можаце паехаць у Беларусь для атрымання даведкі, пасведчання аб нараджэнні або аб разводзе, вы павінны звярнуцца ў раённы суд па месцы жыхарства ў Польшчы з заявай аб вызваленні ад абавязку прадастаўлення пэўных дакументаў з абгрунтаваннем вашай сітуацыі. Пошліна за падачу заявы – 100 злотых.

Усе дакументы павінны быць на польскай мове або з прысяжным перакладам на польскую мову.

Больш падрабязную інфармацыю і дапамогу вы можаце атрымаць у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.

🤔 Як атрымць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў Цэнтры беларускай салідарнасці! Для запісу на кансультацыю дастаткова напісаць або патэлефанаваць на нашу інфалінію t.me/CBShelp (таксама +48662200400). Наша падтрымка накіравана як на беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій, так і на ўкраінцаў, вымушаных з’ехаць з-за вайны! 🇺🇦