Ніводны дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды

С.Ціханоўская

Дадзеныя на гэтай старонцы прызначаны пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх:

  • прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі;
  • данацілі;
  • каментавалі, ставілі падабайкі, паказвалі сваю антырэжымную і антываенную пазіцыю у сацсетках;
  • вялі, як публічна, так і не, іншую актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі
  • Не існуе 100% спісаў, якія краіны бяспечны, а якія не. Уся прадстаўленая тут інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі аб пагадненнях, заключаных паміж Беларуссю і Расеяй і іншымі краінамі, верагоднасцю арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучымі адносінамі паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расеі.

    🔴 небяспечная краіна для актывістаў і актывістак, у тым ліку і ў якасці транзіту. Улады краін, пазначаных гэтым колерам, супрацоўнічаюць з беларускім і/ці расейскім рэжымам: агульныя крымінальныя базы, абмен інфармацыяй, пагадненне аб выдачы і інш.

    🟡 небяспечная краіна. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што на вас у Беларусі распачата крымінальная справа ці вядзецца пераслед, вельмі варта звярнуць увагу на пазначаныя такім колерам краіны. Асабліва гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца пад міжнароднай аховай ці мае статус уцекача

    🟢 бяспечная краіна. Краіны, пазначаныя гэтым колерам, з'яўляюцца дэмакратычнымі, там выконваюцца правы чалавека, нават калі і падпісаны раней з Беларуссю і/ці Расеяй пагадненні аб выдачы, ці ў гэтай краіне адсутнічае экстрадыцыя ўвогуле, ці яна з'яўляецца тэрыторыяй іншай дэмакратычнай краіны

    ❗Рашэнне аб паездцы ў тую ці іншую краіну застаецца толькі за вамі. Памятайце, што ўсё мяняецца - тая краіна, што была бяспечнай ўчора, можа заўтра стаць небяспечнай. Перад кожнай паездкай раім дадаткова пашукаць актуальную інфармацыю пра гэтую краіну: ці былі выпадкі арыштаў беларусаў і беларусак, экстрадыцый.
    Дбайце аб сваёй бяспецы!

    Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кіраваннем урада ЗША

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Краіна з'яўляецца асаблівай супольнасцю Нідэрландаў. Дзейнічаюць законы Нідэрландаў

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Улады краіны супрацоўнічаюць з шншымі аўтарытарнымі рэжымамі, у тым ліку з беларускім і расейскім

    Заморскі дэпартамент Францыі. Дзейнічаюць законы Францыі

    Аўтаномная тэрыторыя, якая ўваходзіць у Дацкае каралеўства. Дзейнічаюць законы Даніі

    Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму

    Краіна, якая прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцяў, паважае свабоду слова, шануе правы і свабоду кожнага чалавека

    Краіна, якая прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцяў, паважае свабоду слова, шануе правы і свабоду кожнага чалавека

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Улады краіны супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам. Ёсць пагадненне з Расеяй аб узаемнай выдачы злачынцаў

    Самакіраванае дзяржаўнае ўтварэнне, якое з'яўляецца часткай Каралеўства Нідэрландаў. Дзейнічаюць законы Нідэрландаў

    Калі ёсць пераслед, вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Заморскі дэпартамент Францыі. Дзейнічаюць законы Францыі

    Калі ёсць пераслед, вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму

    Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кіраваннем урада ЗША

    Краіна з'яўляецца заморскай супольнасцю Францыі.Дзейнічаюць законы Францыі

    Паўночная частка выспы — заморская грамада Францыі. Дзейнічаюць законы Францыі

    Паўднёвая частка выспы — самакіраваная дзяржава са значнай аўтаноміяй Каралеўства Нідэрландаў. Дзейнічаюць законы Нідэрландаў

    Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі

    Краіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам калі ёсць пераслед па палітычных справах