Ніводны
дакумент
у свеце не варты чалавечай
свабоды
С.Ціханоўская
Увага! Раім не ехаць у Беларусь. Варта ўлічваць рызыкі,
звязаныя з пэўнымі абмежаваннямі грамадзянскіх свабод. Кожны чалавек
мае права на свабоду і бяспеку, таму трэба адказна падыходзіць да
рашэння аб паездцы. Раім ўважліва аналізаваць сітуацыю з правамі
чалавека і рызыкі, звязаныя з магчымым пераследам. Здароўе і свабода
з'яўляюцца найвялікшымі каштоўнасцямі.
Дадзеныя на гэтай старонцы прызначаны пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх:
прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі;
данацілі;
каментавалі, ставілі падабайкі, паказвалі сваю антырэжымную і антываенную пазіцыю у сацсетках;
вялі, як публічна, так і не, іншую актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі
Не існуе 100% спісаў, якія краіны бяспечны, а якія не. Уся прадстаўленая тут інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі аб пагадненнях, заключаных паміж Беларуссю і Расеяй і іншымі краінамі, верагоднасцю арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучымі адносінамі паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расеі.
🔴 небяспечная краіна для актывістаў і актывістак, у тым ліку і ў якасці транзіту.
Улады краін, пазначаных гэтым колерам, супрацоўнічаюць з беларускім і/ці расейскім рэжымам: агульныя крымінальныя базы, абмен інфармацыяй, пагадненне аб выдачы і інш.
🟡 небяспечная краіна.
Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што на вас у Беларусі распачата крымінальная справа ці вядзецца пераслед, вельмі варта звярнуць увагу на пазначаныя такім колерам краіны. Асабліва гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца пад міжнароднай аховай ці мае статус уцекача
🟢 бяспечная краіна.
Краіны, пазначаныя гэтым колерам, з'яўляюцца дэмакратычнымі, там выконваюцца правы чалавека, нават калі і падпісаны раней з Беларуссю і/ці Расеяй пагадненні аб выдачы, ці ў гэтай краіне адсутнічае экстрадыцыя ўвогуле, ці яна з'яўляецца тэрыторыяй іншай дэмакратычнай краіны
Інтэрпол!
Калі вы знаходзіцеся ў вышуку праз Інтерпол, то нават у бяспечнай краіне, якая не супрацоўнічае з аўтарытарнымі рэжымамі па палітычных справах, вас затрымаюць і вы будзеце знаходзіцца пад арыштам, пакуль службы будуць разбірацца палітычная ў вас справа ці не, бо рэжым "маскіруе" палітычны пераслед пад іншыя крымінальныя абвінавачванні.
❗Рашэнне аб паездцы ў тую ці іншую краіну застаецца толькі за вамі. Памятайце, што ўсё мяняецца - тая краіна, што была бяспечнай ўчора, можа заўтра стаць небяспечнай. Перад кожнай паездкай раім дадаткова пашукаць актуальную інфармацыю пра гэтую краіну: ці былі выпадкі арыштаў беларусаў і беларусак, экстрадыцый. Дбайце аб сваёй бяспецы!
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму ці расейскаму рэжыму. Ёсць пагадненне з Расеяй аб узаемнай выдачы злачынцаў
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму ці расейскаму рэжыму. Ёсць пагадненне з Расеяй аб узаемнай выдачы злачынцаў
Улады краіны супрацоўнічаюць з шншымі аўтарытарнымі рэжымамі, у тым ліку з беларускім і расейскім
Краіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы Вялікабрытаніі
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму. Падпісаны двухбаковыя пагадненні з Беларуссю аб прававой дапамозе і ўзаемнай выдачы
Улады краіны супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам. Падпісаны двухбаковыя пагадненні з Беларуссю аб узаемнай выдачы
У краіне няма інстытуту экстрадыцыі
Улады краіны супрацоўнічаюць з беларускім рэжымам. Падпісаны двухбаковыя пагадненні з Беларуссю аб прававой дапамозе і ўзаемнай выдачы
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму
Улады краіны супрацоўнічаюць з шншымі аўтарытарнымі рэжымамі, у тым ліку з беларускім і расейскім
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму ці расейскаму рэжыму. Ёсць пагадненне з Расеяй аб узаемнай выдачы злачынцаў
Улады краіны супрацоўнічаюць з шншымі аўтарытарнымі рэжымамі, у тым ліку з беларускім і расейскім
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму. Падпісаны двухбаковыя пагадненні з Беларуссю аб прававой дапамозе
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжыму
Калі ёсць пераслед, то вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму ці расейскаму рэжыму. Ёсць пагадненне з Расеяй аб узаемнай выдачы злачынцаў
Краіна з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем Францыі. Дзейнічаюць законы Францыі
Улады краіны супрацоўнічаюць з шншымі аўтарытарнымі рэжымамі, у тым ліку з беларускім і расейскім
Калі вы знайшлі памылку, ці жадаеце дадаць інфармацыю аб нейкай краіне, напішыце нам
🍪 This website uses cookies to ensure you get the best experience on our
website.
Learn more