Пашпарт замежніка
Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.
Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.
Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.
Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .
Аўстрыя
Пашпарт замежніка
На атрыманне пашпарту замежніка могуць падаць:
- асобы без грамадзянства
- асобы зь нявызначаным грамадзянствам, якія ня маюць праязнога дакумэнту
- замежныя грамадзяне, калі яны могуць даказаць, што іх родная краіна па пэўных прычынах не працягне іх пашпарт або не выдасьць яго наогул. Такімі прычынамі могуць быць:
- перасьлед па расавай, рэлігійнай, нацыянальнай прыкмеце
- прыналежнасьць да пэўнай сацыяльнай або палітычнай групы і інш.
У любым выпадку павінны быць прадстаўлены доказы таго, што патрабаваньні ў адпаведнасьці з разьдзелам 88 FPG выкананы (https://www.jusline.at/gesetz/fpg/paragraf/88 ).
Вы жадаеце падаць заяўку на пашпарт замежніка?
Запішыцеся онлайн на прыём для падачы заявы на афармленьне пашпарту! (https://citizen.bmi.gv.at/at.gv.bmi.fnsetvweb-p/etv/public/bfa/Terminvereinbarung )
Каб запісацца на прыём:
- Націсьніце на спасылку вышэй.
- Выберыце зямлю, месца і колькасьць людзей.
- Запоўніце асабістую інфармацыю цалкам.
- Выберыце вольны запіс.
- Вы атрымаеце пацьверджаньне аб запісе на электронную пошту.
Важная інфармацыя для прыёму:
Усе заяўнікі (у тым ліку непаўналетнія) абавязаны асабіста зьявіцца на запісаны прыём. Усе дакумэнты павінны быць прынесены і прадстаўлены ў арыгінале або ў выглядзе заверанай копіі. Не забудзьцеся ўзяць з сабой пацьверджаньне запісу з нумарам браніраваньня.
Заўвага: Не забудзьцеся зрабіць актуальнае фота на пашпарт!
Усю інфармацыю пра неабходныя дакумэнты і кошт можна знайсьці па спасылцы пад гэтым паведамленьнем: https://www.bfa.gv.at/401/files/02_Fremden_und_Konventionsreisepass/Informationsblatt_Fremdenpass_Russisch_Stand_BF_20230214.pdf