pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Польшча

🚊 Польскі праязны дакумент для замежніка (Polski dokument podróży dla cudzoziemca)

Польскі праязны дакумент для замежніка выдаецца замежніку, які страціў свой праязны дакумент, або ён быў пашкоджаны, або скончыўся тэрмін дзеяння.

Неабходныя дакументы

  • 1 копія запоўненай заявы.
  • 2 актуальныя каляровыя фатаграфіі памерам 35 х 45 мм.
  • Дакумент, які сведчыць вашу асобу (вы вызваляецеся ад абавязку прад'яўляць сапраўдны праязны дакумент або дакумент, які сведчыць асобу, калі ў вас ёсць даведка аб тым, што вы з'яўляецеся ахвярай гандлю людзьмі, і ў сілу асаблівых абставін у вас няма такога дакумента і вы не можаце атрымаць яго).
  • Дакументы, неабходныя для пацвярджэння даных і абставін, указаных у заяве.
  • Пацвярджэнне рэгістрацыі на пастаяннае або часовае пражыванне.
  • Пацвярджэнне аплаты дзяржпошліны (грамадзяне Беларусі вызвалены ад аплаты да 31.12.2023).

Дзе і як можна падаць заяўку?

Вы можаце падаць заяўку ў мясцовых ваяводскіх упраўленнях (Urzędy Wojewódzkie).

  • У Варшаве, Познані, Быдгашчы: Звярніцеся ў мясцовы ўжонд ваяводскі. Дакладны парадак падачы можа адрознівацца, рэкамендуецца ўдакладняць на месцы або на сайце адпаведнага ўжонда.
  • Ва Ўроцлаве: Падача дакументаў ажыццяўляецца толькі праз высылку камплекту копіяў дакументаў поштай на адрас ўжонда ваяводскага.

Атрыманне ажыццяўляецца ў ўжондах ваяводскіх. Спіс знаходзіцца тут .

Карысныя спасылкі і ўзоры дакументаў

Каментарый ад ініцыятывы Партызанка

⚡️❗️POLSKI DOKUMENT PODRÓŻY НЕ МАЕ СТАТУСУ ДАКУМЕНТА, ЯКІ ПАЦВЯРДЖАЕ АСОБУ❗️

Для пацвярджэння вашай асобы лепш выкарыстоўваць карту побыту (ВНЖ). Аднак, у выпадку, калі вам трэба змяніць карту побыту і вы чакаеце новую, могуць узнікнуць складанасці, бо вы можаце не мець дакумента, які пацвярджае вашу асобу (адначасова, калі скончыўся ваш беларускі пашпарт і карта побыту). Гэта асабліва важна, калі вы жывеце ва Ўроцлаве і чакаеце новую карту побыту каля 2 гадоў.

Юрыстка ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская тлумачыць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы:

  1. Загадзя зрабіць dokument podróży немагчыма, таму што крытэрыямі выдачы з'яўляецца тое, што скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, пашпарт згублены альбо знішчаны.

    • На жаль, няма нічога ў законе пра адсутнасць пустых старонак (гэта па-ранейшаму дзейсны і тэхнічна не знішчаны дакумент).
    • Наконт магчымасці сфальсіфікаваць страту пашпарта: важна адзначыць, што заява падаецца з дадатковым пацвярджэннем сапраўднасці даных. Хоць у Законе аб замежніках няма прамой пагрозы крымінальнай адказнасці за непраўдзівасць звестак, як у выпадку ВНЖ, існуе патэнцыйная магчымасць прымянення агульных норм, напрыклад, арт. 75 §2 адміністрацыйна-працэсуальнага кодэксу, які прадугледжвае такую адказнасць (у Польшчы гэта пазбаўленне свабоды ад 6 месяцаў да 8 гадоў).
    • Крытэрый "падарожнага дакумента не было раней", які дзейнічае для беларусаў да 31.12.2023, не вырашае пытанне з нованароджанымі ў Польшчы, бо для іх таксама патрэбна наяўнасць ВНЖ, якое нованароджаны не атрымае без пашпарта альбо polskiego dokumentu podróży. Тут ствараецца замкнёнае кола (выключэнне: дзеці, народжаныя ў бацькоў, якія маюць статус міжнароднай абароны).
  2. Сутнасць "аднаразовасці" не толькі ў часовасці некаторых "льгот" для беларусаў (да 31.12.2023), але і ў тым, што тэхнічна, нават пасля навівелізацыі ў гэтым годзе, існуючыя нормы на практыцы для беларусаў, напэўна, вырашаюць пытанне polskiego dokumentu podróży ТОЛЬКІ ПАДЧАС ДЗЕЯННЯ АДНАГО ВНЖ, падчас якога скончыўся пашпарт, альбо быў згублены ці знішчаны. На другі і наступны ВНЖ няма адназначнага адказу ў тэрмінах дакументаў і разгляду справы.

Юрыстка ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская звяртае ўвагу, што важна абвясціць вам гэта, каб забяспечыць вашу асобу на будучыню. Актуальнасць гэтага пытання становіцца вельмі важнай не ў момант падпісання новых законаў, а ў той момант, калі вы даведаліся аб праблеме.

Рэкамендацыі:
  • Вырашайце ўсе банкаўскія і адміністрацыйныя пытанні загадзя, калі ваш пашпарт і карта побыту падыходзяць да заканчэння. Але не ў кожным банку гэтага дастаткова, а некаторыя банкі ўжо папярэджваюць беларусаў, што трэба падаць новы пашпарт.
  • Памятайце, што беларускія пашпарты тых беларусаў, у якіх ёсць статус міжнароднай абароны, прымаюцца ва ўжондах і іншых установах Польшчы нават са скончаным тэрмінам.
  • Па "гарачых думках" можна спрабаваць забіраць ВНЖ па пасведчанню аб вяртанні з амбасады Рэспублікі Беларусь. Але яго статус вельмі "расплыўчаты" (гэта не класічны падарожны дакумент, бо дзейнічае ў адным напрамку, але ў спісах ЕС, дзе гаворка пра travel documents, ён фігуруе, таму можна спрабаваць як аргумент у справе), і мяркуем, што не ўсе яго лёгка атрымаюць у амбасадзе Рэспублікі Беларусь, альбо з часам гэта можа быць складана.

У цяперашняй сітуацыі губляць адначасова POLSKI dokument podróży і ВНЖ (альбо ВНЖ, калі няма яшчэ polskiego dokumentu podróży) можа быць вельмі непажадана.