Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Германія
Атрыманне міжнароднай абароны ў Германіі
Рэгістрацыя
Па міжнародную абарону можна звярнуцца ў памежную службу, паліцыю, іміграцыйную службу, цэнтр прыбыцця або цэнтр першаснага прыёму бежанцаў. У пункце прыёму вас паставяць на ўлік, сфатаграфуюць, здымуць адбіткі пальцаў, запытаюць ваша імя, дату нараджэння, краіну паходжання і маршрут вашага падарожжа. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце так званы “доказ прыбыцця” (Ankunftsnachweis), які дае вам права знаходзіцца ў краіне.
Просьбітам статусу можа быць прадстаўлена месца ў цэнтры прытулку, якое размяркоўваецца камп'ютэрнай сістэмай EASY. У цэнтры прытулку вы атрымаеце ежу і напоі, адзенне і абутак, сродкі гігіены, прадметы побыту, кішэнныя грошы.
Падача заявы і суразмоўе
Пасля правядзення праверкі па Дублінскай працэдуры падаецца хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ў Федэральнае ведамства па справах міграцыі і бежанцаў (BAMF). Падчас суразмоўя, якое часам прыходзіцца чакаць больш за год, вас запытаюць пра абставіны справы, доказы пераследу ды інш. Пасля падачы заявы аб прадастаўленні прытулку, вы атрымаеце Aufenthaltsgestattung.
Правы і абмежаванні
Пры наяўнасці віду на жыхарства Германіі можна падацца на пісьмовы прытулак. Тады пашпарт звычайна не забіраюць, размеркавання ў інтэрнат няма і можна працаваць у межах свайго віду на жыхарства і самому сябе фінансаваць.
Падчас звычайнага працэсу пашпарт забіраюць, выхад на рынак працы абмежаваны (з дазволам Упраўлення па справах замежнікаў) і фрылансерская дзейнасць забароненая. Дазвол на працу даецца прыкладна праз 6 месяцаў чакання.
У заяўнікаў на прытулак ёсць доступ да дапамогі, наведвання інтэграцыйных курсаў і да абмежаванай медыцынскай страхоўкі, а таксама яны абавязаны пражываць у інтэрнаце (ёсць выключэнні).
Рашэнне
Праз некалькі месяцаў пасля інтэрв'ю вы атрымаеце ліст ад BAMF, у якім паведамляецца аб рашэнні BAMF па вашай заяве аб прадастаўленні прытулку. Тэрмін атрымання прытулку ў Германіі ад 6 месяцаў да 2,5 гадоў. Станоўчае рашэнне залежыць ад наяўнасці доказаў пераследу, удзел у маршах і каментары ў інтэрнэце могуць быць палічаны недастатковымі.
Карысная інфармацыя:
- Працэдура атрымання прытулку: https://www.bamf.de/EN/Themen/AsylFluechtlingsschutz/DasAsylverfahren/dasasylverfahren-node.html
- Заканадаўства:
- Інстытуцыя па справах уцекачоў: Bundesamt für Migration und Flüchtlinge
- Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Германіі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: germany@belarusabroad.org