pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Грузія

Праязныя дакументы ў Грузіі

Згодна з Артыкулам 20-1 Закона 11, у Грузіі выдаюцца два асноўныя тыпы праязных дакументаў для замежнікаў:

  • Дарожны пашпарт асобы без грамадзянства, якая мае статус у Грузіі, або асобы з гуманітарным статусам (далей - дарожны пашпарт).
  • Праязны дакумент бежанца (далей - праязны дакумент).

Абодва дакументы служаць для пасведчання асобы і грамадзянскага стану адпаведнай асобы як на тэрыторыі Грузіі, так і за яе межамі.

Асаблівасці дарожнага пашпарта

У выпадку выдачы дарожнага пашпарта асобам з гуманітарным статусам, на гэтым дакуменце ўказваецца статус яго ўладальніка.

Тэрмін дзеяння

  • Тэрмін дзеяння праязнога дакумента бежанца складае 2 гады.
  • Тэрмін дзеяння дарожнага пашпарта, які выдаецца асобам з гуманітарным статусам, складае 1 год.
  • У любым выпадку, тэрмін дзеяння гэтых дакументаў не перавышае тэрмін дзеяння дазволу на пражыванне.

Дадатковая інфармацыя

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Законе Грузіі "Аб парадку рэгістрацыі грамадзян Грузіі і замежнікаў, якія пражываюць у Грузіі, выдачы пасведчання асобы (віда на жыхарства) і пашпарта грамадзяніна Грузіі": https://matsne.gov.ge/en/document/view/31504?impose=translateRu&publication=51 .