Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Бельгія
Атрыманне міжнароднай абароны ў Бельгіі
1. Падача заявы
На мяжы заяву неабходна падаць асабіста ў органы памежнага кантролю. На тэрыторыі Бельгіі заява падаецца ў Міграцыйны Офіс (Immigration office) па адрасе Boulevard Pacheco/Pachecolaan (Cube).
2. Рэгістрацыя заявы
Падчас рэгістрацыі Міграцыйны Офіс высвятляе асобу заяўніка (прозвішча, імя, дата нараджэння, месца нараджэння, нацыянальнасць) на падставе дакументаў ці заявы. Супрацоўнік высвятляе, як доўга заяўнік знаходзіўся ў Бельгіі, ці ёсць у яго ўжо адрас пражывання ў Бельгіі і ці патрэбна яму жыллё, ці патрэбен перакладчык, ці адносіцца заяўнік да ўразлівых груп. Пасля рэгістрацыі заяўкі супрацоўнік бярэ ў заяўніка фота і адбіткі пальцаў, і выдае сертыфікат аб прадстаўленні (certificate of presentation). Заяўнік можа атрымаць матэрыяльную дапамогу ад Fedasil – федэральнага агенцтва па справах уцекачоў.
3. Інтэрв’ю
Кожны заяўнік на міжнародную абарону запрашаецца на гутарку ў Міграцыйны офіс як мага хутчэй пасля падачы заявы, па магчымасці сумоўе адбудзецца ў той жа дзень. Падчас інтэрв'ю, пры патрэбе з дапамогай перакладчыка, высвятляюцца асабістыя абставіны, прадстаўляюцца доказы пераследу. Адна з мэтаў інтэрв'ю - высветліць, ці адказная Бельгія за вашу заяву, ці вы будзеце разглядацца па Дублінскай працэдуры.
Больш падрабязна пра працэдуру інтэрв’ю можна даведацца па спасылцы .
4. Рашэнне
Пасля атрымання статусу бежанца вы атрымаеце адпаведнае пасведчанне, а таксама абавязаны звярнуцца ў муніцыпалітэт па месцы жыхарства з просьбай унесці змены ў нацыянальны рэестр і выдаць карту А, якая дзейнічае на працягу 5 гадоў. Уладальнікі статусу дадатковай абароны атрымліваюць карту на 1 год з правам падаўжэння і атрымання пастаяннага дазволу на жыхарства (карта В) пасля 5 гадоў. Калі хадайніцтва аб міжнароднай абароне адхілена, Іміграцыйны офіс у прынцыпе выдае загад пакінуць тэрыторыю (дадатак 13), а муніцыпалітэт адклікае пасведчанне аб рэгістрацыі.
Карысная інфармацыя:
- Інфармацыйная брашура пра атрыманне прытулку ў Бельгіі (RUS): https://www.fedasil.be/sites/default/files/infobrochure_asielprocedure_rus.pdf
- Інстытуцыя па справах бежанцаў: Commissariat général aux réfugiés et aux apatrides (Генеральны камісар па справах бежанцаў і асоб без грамадзянства)
- Сайт: https://www.cgra.be
- Immigration office:
- Адрас: Boulevard Pacheco/Pachecolaan (Cube)
- Электронная пошта: registration@ibz.fgov.be
- Савет па судовых разглядах па законе аб іншаземцах: https://www.rvv-cce.be
Па матэрыялах Immigration office.