pashpart.org

Міжнародная ахова

Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.

Іспанія

Атрыманне міжнароднай абароны ў Іспаніі

Падача заявы

Калі вы знаходзіцеся ў Іспаніі, вам неабходна запісацца на прыём у аўтарызаваны офіс іміграцыі або паліцэйскі ўчастак. Калі вы знаходзіцеся ў порце, аэрапорце або на сухапутных межах, звярніцеся да Нацыянальнай паліцыі або Цывільнай гвардыі. Вам будзе выдадзена «Дэкларацыя аб намеры папрасіць міжнародную абарону», якая абараняе вас ад высылкі з Іспаніі і дазваляе ідэнтыфікаваць вас перад іспанскімі ўладамі.

Інтэрв’ю

Падчас інтэрв’ю супрацоўнік паліцыі засведчыць вашу асобу і збярэ дадзеныя пра абставіны і прычыны прытулку. Абавязкова падайце дадзеныя пра вашу сям’ю, каб пасля атрымання статусу вы маглі з ёй уз’яднацца. На інтэрв’ю вазьміце пашпарт ці іншае пасведчанне асобы (іх вам вернуць), два фота пашпартнага фармату, доказы пераследу. Калі падаецеся з дзецьмі, то і пасведчанне аб іх нараджэнні. Пасля інтэрв’ю вам выдадуць дакумент «Hoja Blanca» (Белая Папера), які дзейнічае як пасведчанне асобы.

Разгляд справы

Цягам 1 месяца OAR (Упраўленне па справах прытулку і бежанцаў) павінна вырашыць, ці будзе разгледжана хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, ці вы атрымаеце «NO ha sido ADMITIDO A TRÁMITE», што азначае, што ваша справа была адхілена і не падлягае дэталёваму вывучэнню. Суіскальнікі маюць права на пражыванне ў лагеры бежанцаў, харчаванне, базавую медычную дапамогу, матэрыяльную дапамогу. Для гэтага трэба звярнуцца ў Чырвоны Крыж ці іншыя дабрачынныя арганізацыі. Справа на прытулак разглядаецца ад 6 месяцаў да 5 гадоў. Пасля 3 гадоў чакання можна падаваць на від на жыхарства. Працаваць нельга ўвесь час разгляду справы.

Рашэнне

Па выніках разгляду вашай справы можа быць некалькі рашэнняў: статус уцекача, дадатковая абарона, гуманітарны від на жыхарства, часовая абарона ці адмова. Ёсць станоўчыя выпадкі надання прытулку беларусам, але працэнт адмоваў прыкладна 50%. Прычынамі адмовы называюць недахоп доказаў пераследу, а таксама адсутнасць у Беларусі статусу небяспечнай краіны. Згодна з іспанскім заканадаўствам можна атрымаць прытулак па прычынах полу, сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці.

Карысная інфармацыя:
  • Заканадаўства: https://www.boe.es/buscar/act.php?id=BOE-A-2022-4978
  • Інстытут па справах уцекачоў: Extranjería y ACNUR
  • Юрыдычная дапамога: Для атрымання юрыдычнай дапамогі звярніцеся ў мясцовыя арганізацыі, якія аказваюць падтрымку бежанцам.
  • Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Іспаніі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: spain@belarusabroad.org