Шлюб
Даведайцеся пра прававыя патрабаваньні і дакумэнты для заключэння шлюбу.
Анлайн
💍 Шлюб онлайн — гэта магчыма
Калі вы не можаце зарэгістраваць шлюб у краіне знаходжання (з-за міграцыйнага статусу, адсутнасці дакументаў або іншых прычын) — гэта не значыць, што няма выйсця. Сёння шлюб можна аформіць анлайн, не выходзячы з дому. І гэта легальна.
📍 Дзе гэта магчыма?
Найбольш надзейна і практычна зарэгістраваць шлюб анлайн праз штат Юта (ЗША) — гэта адзіная юрысдыкцыя, якая дазваляе правесці ўсю працэдуру дыстанцыйна, без фізічнай прысутнасці.
🔧 Як гэта працуе?
Вы праходзіце цырымонію шлюбу па Zoom (разам з партнёрам і рэгістратарам), пасля чаго атрымліваеце афіцыйнае сведчанне аб шлюбе, якое выдаецца ЗША.
Пасля гэтага вы можаце замовіць апастыль і выкарыстаць дакумент у сваёй краіне (для легалізацыі, падачы на ВНЖ, змены прозвішча і г.д.).
🔗 Платформы, якія дапамагаюць зарэгістраваць шлюб онлайн
🥇 Courtly.com
Найбольш зручны і надзейны сэрвіс. Усё можна зрабіць за некалькі дзён.
Перавагі:
- Інтэрфейс просты
- Ёсць падтрымка
- Цырымонія + дакументы + дастаўка
- Кошт ад $499
Utahmarriage.com
Афіцыйны сэрвіс ад ЗАГСа штата Юта (Utah County).
Падыходзіць, калі вы хочаце зрабіць усё самі, без агенцтваў.
- Падача на ліцэнзію онлайн
- Пошук свайго рэгістратара
- Аплата асобна за цырымонію і дакументы
- Кошт можа быць танней, але патрабуе больш уласных дзеянняў
SimplyEloped.com
Сэрвіс для анлайн-цырымоній і фатаграфавання.
Падыходзіць тым, хто хоча нешта больш урачыстае і прыгожае.
- Онлайн-шлюб
- Фатограф
- Відэа/віншаванні
- Цэны вышэйшыя ($600–$1200)
⚠️ Важна
Шлюб, зарэгістраваны ў ЗША (Юта), прызнаецца ў многіх краінах, у тым ліку ў Літве і Польшчы.
Але мы рэкамендуем удакладняць у вашай міграцыйнай службе або консульстве, ці патрэбны пераклад, апастыль і г.д.