pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Эстонія

Часовы праязны дакумент у Эстоніі

У Эстоніі замежныя грамадзяне могуць атрымаць часовы праязны дакумент.

Атрыманне часовага праязнога дакумента

Для атрымання часовага праязнога дакумента неабходна звярнуцца ў Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы (PPA) з наступнымі дакументамі:

  • Пашпарт Рэспублікі Беларусь.
  • Хадайніцтва аб атрыманні часовага праязнога дакумента (запаўняецца на месцы).
  • Від на жыхарства ў Эстоніі.
  • Тлумачэнне, чаму вы не можаце паехаць у Беларусь ці звярнуцца ў амбасаду.

Часовы праязны дакумент выдаецца на тэрмін да 2 гадоў.

Больш падрабязна