pashpart.org

Міжнародная ахова

Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.

Латвія

Атрыманне міжнароднай абароны ў Латвіі

Падача заявы

Вы можаце падаць хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца ў Латвіі асабіста ў Дзяржаўную памежную службу ў пункце пропуску ці транзітнай зоне перад уездам у Латвію. Таксама гэта можна зрабіць у любым падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай аховы, калі вы ўжо знаходзіцеся ў краіне.

Рэгістрацыя і інтэрв'ю

Пасля падачы заявы ў Дзяржаўную памежную ахову вам трэба будзе прад'явіць усе наяўныя дакументы. Ваша заява будзе зарэгістравана, і ў вас возьмуць адбіткі пальцаў для праверкі па Дублінскім рэгламенце. Калі Латвія нясе адказнасць за разгляд вашай справы, яна будзе перададзена ў Дэпартамент па пытаннях прытулку (OCMA). Інтэрв'ю павінна адбыцца на працягу аднаго месяца пасля прыняцця рашэння аб разглядзе заявы. Вам выдадуць дакумент асобы, якая шукае прытулку, і, пры неабходнасці, прадаставяць часовае жыллё і матэрыяльную дапамогу.

Разгляд справы

На дадзены момант у Латвіі няма гуманітарных ВНЖ і пашпарта замежніка, таму беларусам рэкамендуецца атрымліваць статус уцекача. Гэты статус даюць многім беларусам, ёсць больш за 170 пазітыўных кейсаў. Выключэнне можа быць з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы ці ў выпадку, калі суіскальнік супрацоўнічаў з КДБ ці падобнымі службамі.

Тэрмін разгляду справы складае да 6 месяцаў, але можа быць падоўжаны, калі служба дзяржбяспекі праводзіць дадатковую праверку. У гэтым выпадку вас могуць выклікаць на дадатковае інтэрв'ю, а час разгляду падоўжыцца да максімум 15 месяцаў.

Пашпарт застаецца на руках падчас разгляду справы, але забіраецца пасля выдачы статусу. Яго можна папрасіць на кароткі час, каб зрабіць лічбавае ID, напрыклад, для ўдзелу ў выбарах. Замест беларускага пашпарта выдаецца пашпарт уцекача. Пасля 3 месяцаў з моманту падачы заявы вы можаце запытаць дазвол на працу. Аднак бюракратыя працуе так, што рашэнне пра статус часта прыходзіць раней за дазвол.

Вы можаце жыць у спецыяльнай установе для бежанцаў, якая знаходзіцца ў прыгарадзе Рыгі і выглядае як санаторый: ёсць асобныя зоны для самотных жанчын, мужчын і сем'яў, побач знаходзіцца возера, ёсць басейн, спартыўны зал, кухні. Пражываючым у лагеры выдаюцца кішэнныя грошы (3-4 еўра на дзень), гуманітарныя пайкі з ежай, аказваецца псіхалагічная і медыцынская дапамога (уключаючы стаматолага і акуліста). Пражыванне па ўласным адрасе не кампенсуецца, але можна атрымаць гуманітарныя пакеты, падаць запыт у сацыяльную службу на матэрыяльную дапамогу.

Рашэнне

Калі вы атрымалі прытулак (бежанец або дадатковую абарону), OCMA выдасць вам праязны дакумент і від на жыхарства. Правы і паслугі ў цэлым аднолькавыя, адрозненне толькі ў працягласці выдадзенага віду на жыхарства (5 або 1 год). Вы таксама будзеце залічаны ў праграму адаптацыі. Калі ваша хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку будзе адмоўным, поўнае рашэнне будзе перакладзена OCMA на мову, якую вы разумееце, і адпраўлена вам у лісце на ваш адрас. Вы можаце абскардзіць гэтае рашэнне.

Карысная інфармацыя: