pashpart.org

Міжнародная ахова

Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.

Нідэрланды

Атрыманне міжнароднай абароны ў Нідэрландах

Падача заявы

Вам неабходна звярнуцца ў Службу іміграцыі і натуралізацыі (IND) у Тэр-Апель. Пасля ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі асобы вас перавядуць у цэнтр прыёму. Калі вы прыбываеце ў Нідэрланды на самалёце, трэба з'явіцца ў Каралеўскі Нідэрландскі Марэкаўсэе ў аэрапорце Схіпхол. Як правіла, вам адмовяць ва ўездзе ў Нідэрланды, пачнуць памежную працэдуру разгляду заявы аб прадастаўленні прытулку, а вас змесцяць у цэнтр прыёму заявак у аэрапорце Схіпхол на час разгляду.

Калі вы паходзіце з адной з краін, якая ёсць у спісе бяспечных краін , або калі ёсць прыкметы таго, што вы ўжо атрымліваеце абарону ў іншай краіне-члене ЕС, прымяняецца спецыяльная паскораная працэдура разгляду заявы.

Час адпачынку і падрыхтоўкі

Вам даецца не менш за 6 дзён, каб аднавіцца пасля паездкі і падрыхтавацца да далейшых крокаў. Вам надаецца інфармацыя аб працэдуры прытулку, дапамога адваката, медыцынская дэкларацыя. Цэнтральнае агенцтва па прыёме асоб, якія шукаюць прытулку (COA), адказвае за прыём, нагляд і выезд (з прыёмнага цэнтра) асоб, якія шукаюць прытулку.

Інтэрв’ю

На спецыяльнай гутарцы вы зможаце растлумачыць, што перажылі ў сваёй краіне паходжання і чаму вымушаны былі з'ехаць, прадставіць доказы пераследу ці іншыя дакументы. Вы можаце папрасіць перакладчыка і дапамогу адваката ці прадстаўніка Нідэрландскай рады па справах бежанцаў (https://www.vluchtelingenwerk.nl/english ).

Разгляд справы. Правы і абавязкі

Як зарэгістраваны просьбіт прытулку ў Нідэрландах, вы маеце права на жыллё ў прыёмных цэнтрах, кішэнныя грошы, медыцынскае абслугоўванне і страхоўку, адукацыю для дзяцей, магчымасць працаваць 24 тыдні ў год, бясплатную юрыдычную дапамогу. Вы таксама будзеце абавязаны выконваць правілы прыёмнага цэнтра, зарэгістравацца ў COA і паліцыі, прайсці абследаванне на туберкулёз, зарэгістравацца ў муніцыпальнай базе даных пасля 6 месяцаў. Разгляд справы аб прытулку ў Нідэрландах можа заняць да 15 месяцаў.

Рашэнне

Калі вам прызнаюць статус уцекача, вы атрымаеце від на жыхарства. Пасля 5 гадоў пражывання IND вызначыць, ці патрэбны вам яшчэ прытулак. Вы можаце здаць экзамен па грамадзянскай інтэграцыі і атрымаць пастаянны від на жыхарства. Асобы, якія шукаюць прытулку, якім не патрабуецца абарона, павінны вярнуцца ў сваю краіну паходжання або ў першую краіну ўезду ў ЕС. Вы таксама можаце звярнуцца ў раённы суд для судовага перагляду рашэння IND.

Карысная інфармацыя: