Пашпарт замежніка
Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.
Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.
Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.
Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .
Нарвегія
Пашпарт замежніка ў Нарвегіі
У Нарвегіі выдача пашпарта замежніка (utlendingspass) магчымая толькі для тых, хто мае месца жыхарства ў Нарвегіі.
Падставы для атрымання
Міністэрства юстыцыі і грамадскай бяспекі Нарвегіі ў сваім адказе на запыт Нарвежскага Хельсінкскага камітэта адзначае наступнае:
- "Асобы, якія атрымалі абарону ў Нарвегіі, маюць права на нарвежскія праязныя дакументы (праязны дакумент для бежанцаў)". Гэта палажэнне распаўсюджваецца на тых, хто "падвяргаецца рызыцы пераследу з боку ўладаў роднай краіны" і не можа звярнуцца ў яе дзяржаўныя органы для вырашэння тых ці іншых пытанняў.
- Што тычыцца беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, то "пашпарт імігранта" ім можа быць выдадзены пасля разгляду адпаведнага запыту ў кожным асобным выпадку.
У ведамстве падкрэслілі, што ўладам Нарвегіі добра вядомая сітуацыя ў Беларусі, і гэтая інфармацыя будзе прымацца пад увагу пры разглядзе зваротаў, паведамляе BPN.
Дадатковая інфармацыя
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на сайце Нарвежскага ўпраўлення па іміграцыі (UDI): https://www.udi.no/skal-soke/utlendingspass-og-reisebevis/utlendingspass/?c=blr .