Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Балгарыя
Атрыманне міжнароднай абароны ў Балгарыі
Падача заявы
Запытаць прытулак у Балгарыі вы можаце ў любым дзяржаўным органе, у памежнай паліцыі ці ў Дзяржаўным агенцтве па справах уцекачоў. З моманту, калі вы просіце міжнародную абарону, вы не можаце быць дэпартаванымі.
Інтэрв'ю
У лагеры Агенцтва па справах бежанцаў вас афіцыйна зарэгіструюць як замежніка, які шукае прытулку, возьмуць адбіткі пальцаў, сфатаграфуюць, правядуць медыцынскі агляд, збяруць асабістыя дадзеныя аб вас і вашай сям'і. Усе вашыя дакументы будуць забраны і захаваны ў Агенцтве да завяршэння працэдуры прытулку. Пасля рэгістрацыі з вамі правядуць гутарку з дапамогай перакладчыка, выдадуць даведку з указаннем даты і часу атрымання часовага дакумента на пражыванне ў Балгарыі, які называецца «рэгістрацыйная карта».
Разгляд справы
Падчас разгляду справы вам забараняецца пакідаць Балгарыю, а часам і рэгіён, дзе разглядаецца ваша справа. Вы можаце атрымаць права на працу на працягу 3 месяцаў пасля рэгістрацыі. Вы маеце права на размяшчэнне ў лагеры Агенцтва па справах бежанцаў, харчаванне, асноўную медыцынскую дапамогу. Сем'і маюць права патрабаваць, каб іх размясцілі разам. Асобы з асаблівымі патрэбамі, напрыклад цяжарныя жанчыны, дзеці без суправаджэння, шматдзетныя сем'і, людзі з хранічнымі захворваннямі, маюць права на атрыманне дадатковай сацыяльнай дапамогі. Для гэтага трэба звярнуцца па дапамогу да супрацоўнікаў Агенцтва ў лагеры, а таксама да арганізацый Балгарскага Чырвонага Крыжа (БЧК) або Савета жанчын-бежанцаў.
Рашэнне
Інтэрв'юер павінен прыняць рашэнне па вашай справе на працягу 3 месяцаў з моманту вашай рэгістрацыі, але на практыцы справы могуць разглядацца больш за 3 гады. Са статусам бежанца ці гуманітарным статусам беспрацоўны можа атрымаць аднаразовую (да 1512 леваў) ці штомесячную (пры ўмове 40 гадзін грамадскай працы на месяц) сацыяльную дапамогу. Пакуль не вядома пра ніводны выпадак атрымання прытулку беларусамі пасля 2020 года. З 14 запытаў 5 атрымалі адмову, 3 спынілі вытворчасць і 5 разглядаецца.
Карысная інфармацыя:
- Заканадаўства: ЗАКОН ЗА УБЕЖИЩЕТО И БЕЖАНЦИТЕ (Asylum procedure)
- Інстытут па справах бежанцаў: Държавната агенция за бежанците (ДАБ)
- Бясплатная юрыдычная дапамога: Балгарскі Хельсінскі камітэт
- Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Балгарыі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: bulgaria@belarusabroad.org
Па матэрыялах UNHCR.