Шлюб
Даведайцеся пра прававыя патрабаваньні і дакумэнты для заключэння шлюбу.
Польшча
Як ажаніцца ў Польшчы
Каб ажаніцца ў Польшчы, вам трэба звярнуцца ў мясцовы ЗАГС са наступнымі дакументамі:
- Дакумент, які засведчвае асобу
- Пасведчанне аб нараджэнні
- Даведка аб адсутнасці шлюбу
- Пасведчанне аб скасаванні шлюбу (у выпадку, калі вы разведзены)
Што рабіць, калі няма патрэбных дакументаў з Беларусі?
Калі вы знаходзіцеся ў працэсе атрымання міжнароднай абароны або ўжо атрымалі яе, ці па іншых прычынах не можаце паехаць у Беларусь для атрымання даведкі аб адсутнасці шлюбу, пасведчання аб нараджэнні або аб разводзе, вам трэба звярнуцца ў раённы суд па месцы жыхарства ў Польшчы з заявай аб вызваленні ад абавязку прадастаўлення пэўных дакументаў. У заяве трэба абгрунтаваць вашу сітуацыю.
Кошт падачы заявы: 100 злотых.
Важна: мова дакументаў
Усе дакументы павінны быць на польскай мове або мець прысяжны пераклад на польскую мову.
Дапамога і кансультацыі
Больш падрабязную інфармацыю і дапамогу вы можаце атрымаць у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.
Як атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў Цэнтры беларускай салідарнасці? Для запісу на кансультацыю дастаткова напісаць або патэлефанаваць на нашу інфалінію: t.me/CBShelp (таксама +48662200400). Наша падтрымка накіравана як на беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій, так і на ўкраінцаў, вымушаных з’ехаць з-за вайны! 🇺🇦