pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Славенія

🇸🇮 Пашпарт замежніка ў Славеніі (Potni list za tujce)

7 верасня 2023 года беларусы за мяжой былі пазбаўлены права атрымліваць пашпарты і іншыя дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь. Народная амбасада Беларусі ў Славеніі падрыхтавала кароткую інфармацыю пра пашпарт замежніка, які могуць атрымаць беларусы.

Хто можа атрымаць?

Замежніку, які мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Славенія, можа быць выдадзены пашпарт замежніка (Passport for an alien, Potni list za tujca), калі ён ці яна:

  • З'яўляецца асобай без грамадзянства.
  • Не мае і не можа атрымаць сапраўдны праязны дакумент краіны, грамадзянінам якой з'яўляецца. Пашпарт іншаземцу можа быць выдадзены таксама іншаму іншаземцу, які не мае дзеючага пашпарта, калі для гэтага ёсць абгрунтаваныя прычыны.

Пашпарт замежніка дзейнічае 2 гады ці да заканчэння ВНЖ/ПМЖ.

Як атрымаць?

Падайце заяву аб выдачы пашпарта замежніка ў адміністрацыйны орган (Upravna Enota, oddelek za tujce). Заява падаецца асабіста.

  • Да заявы трэба дадаць фотаздымак 35х45 адпаведна з патрабаваннямі .
  • Усе заяўнікі старэйшыя за 12 гадоў павінны здаць адбіткі пальцаў.
  • Дзеці, старэйшыя за 8 гадоў, павінны прысутнічаць асабіста пры падачы заявы.
  • Дзяржаўная такса за заяву аб атрыманні пашпарта замежніка складае 27,20 еўра.

Да заявы можна дадаць абгрунтаванне немагчымасці атрымання пашпарта:

  • Указ аб прыпыненні выдачы і замены пашпартоў і іншых дакументаў дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь (спампаваць дакумент на рускай і на славенскай мовах).
  • Абгрунтаванне немагчымасці ці небяспекі вяртання ў Беларусь. Можна выкарыстаць Даведнік рэпрэсій , дзе прыведзены прыклады затрымання беларусаў на мяжы.

Карысныя спасылкі:

Дадатную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ва адміністрацыйны орган Upravna Enota, oddelek za tujce.