Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Эстонія
Атрыманне міжнароднай абароны ў Эстоніі
Падача заявы
Вы можаце падаць заяву на прытулак у любым горадзе ў аддзяленні Дэпартаменту паліцыі і пагранаховы ці на мяжы, у службоўцы пагранаховы ў любым пагранічным пункце Эстонскай Рэспублікі.
Дзяржаўны служачы зарэгіструе хадайніцтва і правядзе пачатковую гутарку на мове, якую вы разумееце, альбо праз перакладчыка. Вас папросяць прадставіць дакументы (пасведчанне асобы, білеты, доказы пераследу), возьмуць адбіткі пальцаў, запытаюць асабістыя дадзеныя вас і вашай сям'і, маршрут прыбыцця ў краіну, прычыны запыту прытулку, вызначаць, ці адносіцеся вы да ўразлівых катэгорый.
Вазьміце з сабой дакументы, што пацвярджаюць асобу, і копіі дакументаў, што пацвярджаюць ваш пераслед або страх пераследу ў Беларусі. Гэты пераслед можа быць звязаны з расай, веравызнаннем, грамадзянствам, нацыянальнасцю, прыналежнасцю да пэўнай сацыяльнай групы або палітычнымі перакананнямі.
Падчас падачы дакументаў вы можаце напісаць хадайніцтва аб адмове ад пражывання ў Цэнтры першаснага прыёму асоб, якія шукаюць прытулак. У выпадку, калі вы працуеце, вы можаце запытаць дазвол на працяг працы. Дэпартамент паліцыі і пагранаховы можа адмовіць у гэтых хадайніцтвах.
Інтэрв'ю
Праз два месяцы вас запросяць на інтэрв'ю. Інтэрв'ю праходзіць у Таліне па адрасе Pärnu mnt. 139. На інтэрв'ю вам прадаставяць перакладчыка.
Дэпартамент паліцыі і пагранаховы выдасць пасведчанне аб рэгістрацыі іншаземца, якое дае права знаходзіцца на тэрыторыі Эстоніі. Асабістыя дакументы забяруць і будуць захоўваць да прыняцця рашэння аб прытулку.
Разгляд справы
Пасля атрымання заявы аддзел міграцыі вызначае, ці будзе ён разглядаць справу па сутнасці, ці адмовіць у разглядзе справы, напрыклад, праз паходжанне з бяспечнай краіны, паўторнай падачы заявы ў іншай краіне ЕС, недакладных дадзеных у заяве. Тэрмін разгляду справы не павінен перавышаць 6 месяцаў.
Рашэнне
Пасля разгляду справы Дэпартамент паліцыі і пагранаховы прымае рашэнне:
- надаць статус уцекача і выдаць від на жыхарства на 3 гады;
- адмовіць у статусе ўцекача і даць дадатковую абарону з правам на часовае пражыванне на 1 год (але мы не памятаем такіх выпадкаў);
- адмовіць у прадастаўленні прытулку і часовай абароне. У гэтым выпадку Эстонія можа вярнуць іншаземца або выслаць яго з Эстоніі.
Усе рашэнні, прынятыя Дэпартаментам паліцыі і пагранаховы, могуць быць абскарджаны ў Талінскім судзе на працягу 14 дзён з дня ўручэння рашэння. Вам можа быць аказаная бясплатная юрыдычная дапамога.
Карысная інфармацыя:
- Заканадаўства: Дэпартамент паліцыі і пагранаховы
- Інстытуцыя па справах бежанцаў: Дэпартамент паліцыі і пагранаховы (Гэта адна і тая ж арганізацыя, якая апрацоўвае заявы і выступае ў якасці інстытуцыі па справах бежанцаў).
- Кансультацыю па атрыманні міжнароднай аховы ў Эстоніі можна атрымаць у Эстонскім цэнтры па правах чалавека: info@humanrights.ee , +3726445148.