Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Літва
Атрыманне міжнароднай абароны ў Літве
1. Падача заявы
Запытаць прытулак вы можаце ў Службы аховы дзяржаўнай мяжы на пунктах памежнага кантролю, у мясцовым аддзеле Дэпартамента міграцыі або ў Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў (Пабрадзе, Свянцянскі раён). Калі вы прыбылі на тэрыторыю Літвы нелегальна, не маеце візы ці літоўскага падарожнага дакумента, трэба як мага хутчэй запрасіць прытулак, інакш вас могуць прыцягнуць да адказнасці як нелегальнага мігранта. Падаваць хадайніцтва на прытулак трэба асабіста, за непаўналетніх дзяцей гэта робяць бацькі ці прадстаўнікі.
2. Інтэрв'ю
Упаўнаважаны дзяржаўны служачы рэгіструе хадайніцтва і праводзіць пачатковую гутарку на мове, якую вы разумееце. Вас папросяць прадставіць дакументы (пасведчанне асобы, білеты, доказы пераследу), возьмуць адбіткі пальцаў, запытаюць асабістыя дадзеныя вас і вашай сям'і, маршрут прыбыцця ў краіну, прычыны запыту прытулку, вызначаць, ці адносіцеся вы да ўразлівых катэгорый.
Вас могуць размясціць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў, дзе вы атрымаеце харчаванне і медыцынскую дапамогу, або вы можаце папрасіць дазвол у Дэпартамента міграцыі жыць там, дзе хочаце. Уразлівыя асобы і іх сем'і могуць быць размешчаны ў спецыяльных памяшканнях, якія адпавядаюць іх патрэбам, пад кіраўніцтвам няўрадавых арганізацый па дапамозе ўцекачам.
Дэпартамент міграцыі выдасць пасведчанне аб рэгістрацыі іншаземца, якое дае права знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Асабістыя дакументы забяруць і будуць захоўваць да прыняцця рашэння аб прытулку.
3. Разгляд справы
Пасля атрымання заявы аддзел міграцыі вызначае, ці будзе ён разглядаць справу па сутнасці, ці адмовіць у разглядзе справы, напрыклад праз паходжанне з бяспечнай краіны, паўторнай падачы заявы ў іншай краіне ЕС, недаставерных дадзеных у заяве. Тэрмін разгляду справы не павінен перавышаць 6 месяцаў, але на практыцы можа быць значна даўжэй, да 19 месяцаў.
У Літве шмат пазітыўных кейсаў атрымання прытулку беларусамі, але апошнім часам падоўжыліся тэрміны разгляду праз недахоп супрацоўнікаў і ўвядзенне больш жорсткіх патрабаванняў для доказу пераследу (наяўнасць крымінальнай справы, экстрэмізм). Пасля 6 месяцаў чакання вы атрымаеце права на працу, вам выдадуць картку з зялёнай паласой.
Вы маеце права на жыллё, харчаванне, медыцынскую дапамогу і сацыяльныя паслугі ў цэнтры бежанцаў, пражыванне па ўласным адрасе не кампенсуецца. Па рашэнні Міністэрства сацыяльнай абароны можа выдавацца штомесячная грашовая дапамога ў памеры 10 працэнтаў бюджэтнага даходу.
Ваш пашпарт застаецца ў міграцыі і вы пазбаўлены права пакідаць краіну, нават калі ў вас ужо быў від на жыхарства.
4. Рашэнне
Пасля разгляду справы Дэпартамент міграцыі прымае рашэнне:
- надаць статус уцекача і выдаць пастаянны від на жыхарства на 5 гадоў;
- адмовіць у статусе уцекача і даць дадатковую абарону з правам на часовае пражыванне на 2 гады (але беларусам такі статус не выдаюць);
- адмовіць у прадастаўленні прытулку і часовай абароне. У гэтым выпадку Літва можа вярнуць іншаземца або выслаць яго з Літвы.
Усе рашэнні, прынятыя Дэпартаментам міграцыі, могуць быць абскарджаны ў Віленскім акруговым адміністрацыйным судзе на працягу 14 дзён з дня ўручэння рашэння. Вам можа быць аказана бясплатная юрыдычная дапамога.
5. Карысная інфармацыя:
- Заканадаўства: LAW ON REFUGEE STATUS IN THE REPUBLIC OF LITHUANIA
- Памятка для просьбітаў прытулку (RUS): https://migracija.lrv.lt/uploads/migracija/documents/files/Pamyatka_dlja_pros_bita_prijuta_ru.pdf
- Інфармацыя аб Дублінскім рэгламенце (RUS): https://migracija.lrv.lt/uploads/migracija/documents/files/Informacija_o_Dublinskom_reglamente_ru.pdf
- Інфармацыя для беларусаў на сайце міграцыйнага агенцтва (BEL): https://migracija.lrv.lt/lt/naudinga-informacija/informacija-baltarusiams
- Інстытуцыя па справах бежанцаў: Migration Department under the Ministry of the Interior
- Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Літве можна атрымаць у фонда падтрымкі беларусаў "Разам": info@razam.lt