Міжнародная ахова
Даведайцеся пра працэс, крытэрыі і правы пры пошуку прытулку і абароны.
Славенія
Атрыманне міжнароднай абароны ў Славеніі
Падача заявы
Запыт на міжнародную абарону падаецца ў паліцыі ці ва Урадзе па мігрантах. На першай размове высвятляюць асобу, шлях прыбыцця ў Славенію, легальнасць знаходжання ў ЕС, абгрунтаванасць заявы. Пры патрэбе замежніку прапануюць размяшчэнне ў доме для бежанцаў (Azilni dom), медычную дапамогу, харчаванне.
Статус суіскальніка міжнароднай абароны
Пасля паспяховага праходжання інтэрв'ю замежнік атрымлівае статус "просьбіта міжнароднай абароны" і картку, якая служыць пасведчаннем асобы на тэрыторыі Славеніі. Выезд за мяжу не дазваляецца. Пашпарт, як правіла, канфіскоўваецца для праверкі на 2-3 месяцы. Выключэнні робяцца для тых, хто мае ў Славеніі часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства і ўжо праходзіў праверку службы бяспекі Славеніі.
Суіскальнікі могуць жыць у азільным доме, дзе яны атрымліваюць харчаванне і мінімальныя кішэнныя грошы. Можна самастойна знайсці жытло і атрымаць невялікую кампенсацыю, калі даход ніжэй мінімальнага (каля 460 еўра на месяц на асобу). Ніякай іншай дапамогі суіскальнікам не выплачваецца. Права на працу можна атрымаць пасля 6 месяцаў разгляду справы.
Разгляд справы
Па законе разгляд справы не павінен перавышаць 6 месяцаў, але з-за наплыву бежанцаў з Украіны і нелегальных мігрантаў разгляд можа доўжыцца больш за год. Славенія выдае 130-200 статусаў міжнароднай абароны на год, ёсць адзін пазітыўны кейс грамадзяніна Беларусі.
Пры адмове можна накіраваць апеляцыю ў суд. Юрыдычную дапамогу могуць аказаць адвакаты і недзяржаўныя арганізацыі.
Атрыманне статусу бежанца
Атрыманне статусу бежанца ў Славеніі дае права на пастаяннае пражыванне, працу, адукацыю, медычную ахову. Праграма інтэграцыі прадугледжвае вывучэнне мовы і год пражывання ў інтэграцыйным доме. Дапамогі для бежанцаў няма, акрамя кампенсацыі за арэнду жытла, калі даход ніжэйшы за мінімальны.
Карысная інфармацыя:
- Заканадаўства: Zakon o mednarodni zaščiti (ZMZ-1)
- Інстытуцыя па справах уцекачоў: Urad Vlade Republike Slovenije za oskrbo in integracijo migrantov
- Адрас: Cesta v Gorice 15, 1000 Ljubljana
- Тэлефон: +386 1 200 84 01
- Электронная пошта: gp.uoim@gov.si
- Саветнікі па справах бежанцаў: https://www.azilnidom.si/
- Кансультацыю па атрыманні міжнароднай абароны ў Славеніі можна атрымаць у Народнай амбасадзе Беларусі: slovenia@belarusabroad.org