pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Фінляндыя

Атрыманне пашпарта замежніка ў Фінляндыі

Для атрымання пашпарта замежніка ў Фінляндыі вам неабходна звярнуцца ў Міграцыйную службу Фінляндыі (Maahanmuuttovirasto). Ніжэй прыведзены спіс неабходных дакументаў:

  • Дакумент з вашай амбасады, які пацвярджае, што яны не выдадуць вам новы пашпарт (указ №278 ад 4 верасня 2023 г.). Пераклад гэтага дакумента на англійскую мову са спасылкай на афіцыйны сайт амбасады можна знайсці тут .
  • Пацверджанне запісу на прыём у Міграцыйную службу.
  • Пісьмовае тлумачэнне, чаму вы не можаце паехаць у Беларусь ці звярнуцца ў амбасаду.

Тэрміны і тэрмін дзеяння

Разгляд заяўкі на пашпарт замежніка можа заняць да пяці месяцаў. Звычайна пашпарт замежніка выдаецца на тэрмін да пяці гадоў.

Дадатковая інфармацыя

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, наведайце афіцыйны сайт Міграцыйнай службы Фінляндыі: https://migri.fi/en/alien-s-passport