pashpart.org

Шлюб

Даведайцеся пра прававыя патрабаваньні і дакумэнты для заключэння шлюбу.

Грузія

Як ажаніцца ў Грузіі: Фактычны досвед

Калі вы вырашылі ажаніцца, і вы не можаце паехаць у Беларусь для атрымання даведкі аб адсутнасці шлюбу, вы можаце зрабіць гэта ў Грузіі.

Неабходныя дакументы

Ад вас спатрэбіцца толькі дзейны пашпарт грамадзяніна Беларусі. *У нас няма досведу ў выпадках, калі ў вас ёсць пашпарт іншаземца, travel document ці пратэрмінаваны пашпарт.

Пераклад дакументаў

У Грузіі адзіная афіцыйная мова — грузінская, таму ўсе дакументы вам спатрэбяцца на грузінскай мове. Вам трэба зрабіць натарыяльны пераклад сваіх пашпартоў. Робіцца гэта хутка і ў любым натарыяльным бюро. Напрыклад, такіх шмат насупраць Дома юстыцыі ў Тбілісі.

Можна зрабіць гэта загадзя, да прылёту ў Грузію, даслаўшы сканы пашпартоў, а пасля прыйшоўшы з арыгіналамі да натарыуса, які запэўніў пераклады.

Кошт паслугі: 84 лары за 2 пашпарты, гэта прыкладна 30 еўра.

Сведкі

Таксама трэба знайсці двух сведкаў. Калі яны не мясцовыя, то іх пашпарты таксама трэба перавесці і натарыяльна запэўніць.

Падрыхтоўка да наведвання Дома юстыцыі

Перш чым ісці ў Дом юстыцыі (Тбілісі - 2 Zviad Gamsakhurdia Named Right Bank, Батумі - 7 Sherif Khimshiashvili St), трэба абзавесціся грузінскім тэлефонным нумарам, на які вам адправяць апавяшчэнне, калі ваш шлюбны сертыфікат будзе гатовы. *На сайце magticom.ge можна купіць e-sim анлайн прыкладна за 8 еўра.

Потым ідзіце ў Дом юстыцыі, бярыце нумарок на рэ Калі прыйдзе смс, вам трэба будзе вярнуцца за дакументамі, і калі вы ўжо ў доме юстыцыі ў Тбілісі, то там жа можаце адразу зрабіць пераклад і апастыль пасведчання аб шлюбе.

Гэта каштуе нядорага, але робіцца некалькі дзён. Калі трэба зараз ці заўтра, давядзецца даплаціць за тэрміновасць. Калі забраць на наступны дзень, гэта можа каштаваць прыкладна 100 еўра.