Бяспечнае падарожжа
Будзьце ў курсе бяспекі і рызыкаў для абгрунтаваных рашэнняў у падарожжы.
Дадзеныя на гэтай старонцы прызначаны пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх:
прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі; данацілі; каментавалі, ставілі падабайкі, паказвалі сваю антырэжымную і антываенную пазіцыю у сацсетках; вялі, як публічна, так і не, іншую актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі Не існуе 100% спісаў, якія краіны бяспечны, а якія не. Уся прадстаўленая тут інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі аб пагадненнях, заключаных паміж Беларуссю і Расеяй і іншымі краінамі, верагоднасцю арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучымі адносінамі паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расеі.
🔴 небяспечная краіна для актывістаў і актывістак, у тым ліку і ў якасці транзіту. Улады краін, пазначаных гэтым колерам, супрацоўнічаюць з беларускім і/ці расейскім рэжымам: агульныя крымінальныя базы, абмен інфармацыяй, пагадненне аб выдачы і інш.
🟡 небяспечная краіна. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што на вас у Беларусі распачата крымінальная справа ці вядзецца пераслед, вельмі варта звярнуць увагу на пазначаныя такім колерам краіны. Асабліва гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца пад міжнароднай аховай ці мае статус уцекача
🟢 бяспечная краіна. Краіны, пазначаныя гэтым колерам, з'яўляюцца дэмакратычнымі, там выконваюцца правы чалавека, нават калі і падпісаны раней з Беларуссю і/ці Расеяй пагадненні аб выдачы, ці ў гэтай краіне адсутнічае экстрадыцыя ўвогуле, ці яна з'яўляецца тэрыторыяй іншай дэмакратычнай краіны
Інтэрпол! Калі вы знаходзіцеся ў вышуку праз Інтерпол, то нават у бяспечнай краіне, якая не супрацоўнічае з аўтарытарнымі рэжымамі па палітычных справах, вас затрымаюць і вы будзеце знаходзіцца пад арыштам, пакуль службы будуць разбірацца палітычная ў вас справа ці не, бо рэжым "маскіруе" палітычны пераслед пад іншыя крымінальныя абвінавачванні. ❗Рашэнне аб паездцы ў тую ці іншую краіну застаецца толькі за вамі. Памятайце, што ўсё мяняецца - тая краіна, што была бяспечнай ўчора, можа заўтра стаць небяспечнай. Перад кожнай паездкай раім дадаткова пашукаць актуальную інфармацыю пра гэтую краіну: ці былі выпадкі арыштаў беларусаў і беларусак, экстрадыцый Дбайце аб сваёй бяспецы!
Аўстралія і Акіянія
Амерыканскае СамоаКраіна знаходзіцца пад кіраваннем Упраўлення спраў выспаў Дэпартамента ўнутраных спраў ЗШААўстраліяКраіна, якая прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцяў, паважае свабоду слова, шануе правы і свабоду кожнага чалавекаВануатуКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Выспы КукаКраіна з'яўляецца часткай Каралеўства Новая Зеландыя. У краіне няма інстытуту экстрадыцыіГуамТэрыторыі, якія знаходзяцца пад кіраваннем урада ЗШАКірыбаціКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Маршалавы астравыКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.МікранезіяКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.НауруКалі ёсць пераслед, вас могуць затрымаць і выдаць беларускаму рэжымуНіўэКраіна з'яўляецца часткай Каралеўства Новая Зеландыя. У краіне няма інстытуту экстрадыцыіНовая ЗеландыяКраіна, якая прытрымліваецца дэмакратычных каштоўнасцяў, паважае свабоду слова, шануе правы і свабоду кожнага чалавекаНовая КалядоніяКраіна з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем Францыі. Дзейнічаюць законы ФранцыіНорфалкВыспа з'яўляецца немацерыковай аўстралійскай самакіраванай тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы АўстралііПалаўКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Папуа-Новая ГвінеяКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Паўночныя Марыянскія выспыТэрыторыі, якія знаходзяцца пад кіраваннем урада ЗШАПіткэрнКраіна з'яўляецца Брытанскай Заморскай Тэрыторыяй. Дзейнічаюць законы ВялікабрытанііСаламонавы астравыКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.СамоаКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.ТонгаКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.ТувалуКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Уоліс і ФутунаКраіна з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем Францыі. Дзейнічаюць законы ФранцыіФіджыКраіна не супрацоўнічае з беларускім рэжымам.Французская ПалінезіяКраіна з'яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем Францыі. Дзейнічаюць законы Францыі