Пашпарт замежніка
Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.
Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.
Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.
Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .
Швeцыя
Атрыманне праязных дакументаў для беларусаў у Швецыі
У Швецыі беларусы могуць атрымаць розныя праязныя дакументы ў залежнасці ад іх іміграцыйнага статусу.
Празны дакумент (Resedokument)
Калі вы маеце статус уцекача згодна з Жэнеўскай канвенцыяй 1951 г., вы маеце права атрымаць праязны дакумент (resedokument ).
Пашпарт замежніка (Främlingspass)
Іншым беларусам, якія пастаянна пражываюць у Швецыі, і ў сувязі з указам прарасійскага акупацыйнага рэжыму пазбавіліся магчымасці атрымаць ці падоўжыць дзеянне пашпарта, мы раім падаць на пашпарт замежніка (främlingspass ).
Шведскае міграцыйнае агенцтва (Migrationsverket) апісвае правілы атрымання пашпарта замежніка наступным чынам:
Патрабаванні для атрымання пашпарта замежніка
Атрымаць пашпарт замежніка можна, калі вы:
- Атрымалі від на жыхарства ў Швецыі на падставе абароны ад уладаў вашай краіны і таму не можаце звярнуцца да іх па пашпарт.
Вы НЕ можаце атрымаць пашпарт замежніка, калі:
- Вы з'яўляецеся грамадзянінам Швецыі або грамадзянінам ЕС/ЕЭЗ.
- Вы атрымалі від на жыхарства па прычынах абароны, не звязаных з уладамі вашай краіны (напрыклад, праблемы, звязаныя з гонарам, стыхійныя бедствы або агульная сітуацыя ў вашай краіне). У такім выпадку вам трэба звярнуцца да ўладаў вашай краіны, каб атрымаць пашпарт.
- У вас ёсць іншы дакумент, які дзейнічае як пашпарт і з якім вы можаце падарожнічаць.
Шведскае міграцыйнае агенцтва засноўвае сваю ацэнку на прычынах, указаных у вашым рашэнні, і прымае індывідуальнае рашэнне ў кожным выпадку. Той факт, што цяжка, нязручна ці дорага атрымаць пашпарт краіны пражывання, не з'яўляецца дастатковай прычынай для атрымання пашпарта замежніка.
Каментар ад Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі
Вышэй апісана практыка прыняцця рашэння Міграцыйным агенцтвам. Аднак закон дазваляе Міграцыйнаму агенцтву прыняць рашэнні і на іншых падставах.
Закон аб замежніках (2 kap, 1 a §) абвяшчае: "Migrationsverket får utfärda främlingspass även i andra fall, om det finns särskilda skäl. Lag (2021: 765)." "Міграцыйнае агенцтва Швецыі можа таксама выдаць пашпарты замежнікам у іншых выпадках, калі ёсць асаблівыя прычыны."
Таму мы прапануем тым, хто атрымаў від на жыхарства па прычынах абароны, якія не звязаны з уладамі Беларусі (напрыклад, шлюб, праца і г.д.), спасылацца на гэты закон і асаблівыя прычыны, якія заключаюцца ў тым, што:
- Немагчыма атрымаць пашпарт у "амбасадзе".
- Небяспечна ехаць у краіну, таму што там адбываюцца масавыя рэпрэсіі, і нават лайк у сацыяльных медыя (незалежна ад таго, зроблены ён у Беларусі ці за мяжой) можа стаць падставай для працяглага турэмнага зняволення (глядзіце, напрыклад, наш даведнік рэпрэсій: https://spring96.org ).
Мы працуем са шведскім урадам з мэтай, каб ён выпусціў указанні Міграцыйнаму агенцтву датычна Беларусі, у адпаведнасці з Законам аб замежніках (2 kap, 2 §):
"Regeringen får meddela föreskrifter om i vilka fall svenska myndigheter får utfärda pass för utlänningar." "Урад можа выдаваць пастановы аб выпадках, у якіх улады Швецыі могуць выдаваць пашпарты замежніка."
Гэтае пытанне, сярод іншага, уздымалася на сустрэчы абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Швецыі Табіасам Білстрэмам.
ß## Дадатковая інфармацыя
Для больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, наведайце афіцыйны сайт Міграцыйнага агенцтва Швецыі: https://www.migrationsverket.se .