pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Латвія

Увага!

Латвія не выдае пашпарты замежніка. Аднак, калі тэрмін дзеяння вашых дакументаў скончыўся, Латвія можа прадаставіць вам альтэрнатыўны статус уцекача.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі адносна гэтага статусу, калі ласка, наведайце: https://pashpart.org/ahova.html