pashpart.org

Пашпарт замежніка

Даведайцеся пра дакументы, зборы і час для атрымання пашпарту замежніка ў розных краінах.

Паважаныя сябры! Гэтая старонка створана ў сувязі з уступленнем у сілу ўказа № 278 ад 4 верасня 2023 года, які выключае права беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, атрымліваць новыя пашпарты ці прадаўжаць тэрмін дзеяння старых пашпартоў у дыпрадстаўніцтвах.

Iснуе магчымасць атрымаць «Пашпарт замежніка» ў некаторых замежных краінах. На гэтай старонцы мы прапануем Вам спіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданні статусу рэзідэнта для замежнікаў. Таксама тут Вы зможаце знайсці дэтальную інструкцыю аб тым, як правільна падаць запыт на атрыманне пашпарта ў гэтых краінах. Мы спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для Вас.

Вы можаце даслаць інфармацыю па краіне на help@belarusabroad.org .

Партугалія

Пашпарт замежніка ў Партугаліі (Passaporte para Cidadãos Estrangeiros)

Пашпарт замежніка могуць атрымаць замежныя грамадзяне, якія маюць дазвол на пражыванне ў Партугаліі, пры выкананні адной з наступных умоў:

  • З'яўляюцца грамадзянамі краіны без амбасады або консульства ў Партугаліі.
  • З'яўляюцца асобамі без грамадзянства.
  • Могуць адназначна даказаць, што не могуць атрымаць іншы пашпарт.

Неабходныя дакументы

  • Сапраўдны від на жыхарства.

Кошт

  • Кошт запыту пашпарта замежніка: 111 еўра.

Тэрмін дзеяння

  • Максімальны тэрмін дзеяння пашпарта замежніка: 2 гады.

Дзе можна атрымаць?

  • У любым офісе міграцыйнай службы АІМА (раней - SEF).

Дадатковая інфармацыя

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на афіцыйным сайце: https://www.sef.pt/en/pages/conteudo-detalhe.aspx?nID=12

Спасылкі на заканадаўства

Карысныя спасылкі

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя або пытанні, вы можаце звязацца з намі па электроннай пошце: help@belarusabroad.org або абмеркаваць у дадатку «Новая Беларусь ».